Вербніца, альбо Пальмавая нядзеля святкуецца ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і народ вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.
У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.
На літургію святары апранаюцца ў літургічнае адзенне чырвонага колеру. Пасля літургіі асвячаюцца галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі, а потым адбываецца ўрачыстая працэсія. Вярнуўшыся дадому вернікі ўтыкаюць асвечаныя галінкі за абразы, каб зберагчы дом ад няшчасцяў. Раней гэтыя галінкі ўтыкалі на палях, каб Бог аберагаў пасевы ад граду, сушы і празмерных дажджоў. Пазней асвечаныя галінкі спаляць, а попелам, які ад іх застанецца, будуць пасыпаны галовы вернікаў у Папяльцовую сераду наступнага года.
Тыдзень перад Вялікднем завецца Страсным (Вялікім), у ім ёсць Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.
Вербніцу ў Беларусі у адзін дзень адзначаюць рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты. Вялікдзень таксама будуць адзначаць у адзін дзень – 27 сакавіка.
Праваслаўныя адсвяткуюць Вербніцу праз месяц, 24 красавіка. А Вялікдзень сёлета прыпадае ў праваслаўных на 1 мая.
У 2017 г. Вялікдзень будзем святкаваць усе разам — 16 красавіка.
Паводле nn.by, catholic.by
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…