Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура знайшоў сродак для барацьбы з нізкім рэйтынгам і эканамічным крызісам у краіне — ён вырашыў захапіць дзве траціны суседняй дзяржавы Гаяна. Паводле яго слоў, цяпер урад рыхтуе «вялікую перамогу». Венесуэла лічыць, што ў яе несумленна адабралі частку тэрыторыі яшчэ ў 1899 г. і цяпер самы час аднавіць гістарычную справядлівасць. The Washington Post распавядае гэтую гісторыю.
У Венесуэле справы ішлі не вельмі добра яшчэ да таго, як цэны на нафту ўпалі да 60 даляраў за барэль, але цяпер краіна апынулася ў поўнамаштабным крызісе. Цяпер там самая высокая інфляцыя ў свеце, чэргі ў крамы па самыя простыя тавары, дэфіцыт малака і медыцынскіх прыладаў для аперацый. Банкнота самай высокай вартасці ў сто балівараў каштуе на чорным рынку 17 амерыканскіх цэнтаў.
Прэзідэнт краіны Нікалас Мадура апошнія некалькі дзён свае выступы прысвячае не гуманітарнаму і не эканамічнаму крызісам; ён пагражае захапіць дзве траціны тэрыторыі суседняй Гаяны — суверэннай дзяржавы на ўсходняй мяжы Венесуэлы. «Мы вернем тое, што нам пакінулі нашы продкі», – заявіў ён нядаўна.
У XIX стагоддзі Гаяна была брытанскай калоніяй. У 1895 брытанцы вырашылі пайсці яшчэ далей і захапіць сабе частку ракі Арынока, што не спадабалася ЗША. Тады пад уплывам Штатаў Венесуэла звярнулася ў міжнародны арбітраж, які ў 1899 годзе вызначыў дзеючыя і цяпер межы. Венесуэла, праўда, з 1962 года спрабуе іх абскардзіць, хоць да гэтага афіцыйна гэтыя межы прызнавала і нават друкавала на сваіх картах.
Вяртаннем спрэчнай тэрыторыі ў Венесуэле будзе займацца толькі што створанае дзяржаўнае агенцтва «Міністэрства па выратаванні Эсекіба». Эсекібо — гэта самая вялікая рака Гаяны, а тэрыторыя, якую абяцае захапіць Мадура, называецца Гаяна-Эсекіба і пераважна складаецца з джунгляў і саваны.
Перш за ўсё венесуэльцы хочуць раздаць пашпарты мясцовым жыхарам, што жывуць у джунглях. Усяго на гэтай тэрыторыі жыве каля 200 тысяч чалавек (усяго ў Гаяне пражывае 750 тыс.).
Нядаўна Нікалас Мадура абазваў прэзідэнта Гаяны Дэвіда Грэнджэра лёкаем на службе амерыканскіх нафтавых кампаній і амерыканскага імперыялізму. Выказванне Мадура звязана з тым, што Гаяна дазволіла кампаніі ExxonMobil здабываць нафту ў сваіх водах (з Венесуэлы ExxonMobil сышла пасля таго, як там у 2007 годзе нацыяналізавалі яе маёмасць). Мадура абвясціў прыбярэжныя вады Гаяны тэрыторыяй Венесуэлы і запатрабаваў, каб амерыканская кампанія вымяталася адтуль.
В частности от ускоренного потепления страдает Западная Европа.
Певца Ивана Вабищева, известного под сценическим именем Дядя Ваня, начнут судить 10 декабря. Дело будет…
В эти пасмурные дни на пороге зимы яркие пирожные напомнят лето своими насыщенными красками и…
Президент Владимир Зеленский назначил новым командующим Михаила Драпатого.
Так называемый единый день информирования, который ежемесячно проводится в коллективах государственных организаций и предприятий, начали…
За акцию протеста, которая проходила после выборов 9 августа 2020 в Пинске, Владислав Наварич осужден…