Вышывальшчыца, педагог і проста жанчына – гэта ўсё пра Валянціну Мікалаеўну Лёгкую.
Нарадзілася Валянціна Лёгкая ў вёсцы Кухоцкая Воля, што на Ровеншчыне. Так склалася, што па волі лёсу пераехала ў Беларусь, якая стала для яе яшчэ адным домам. Дзяўчына працавала ў Роўна, калі пазнаёмілася з будучым мужам Іванам з Дубровіцкага раёна. Малады чалавек тады ўжо жыў і працаваў у Століне.
Таму маладая сям’я нават не разглядала пытанне, дзе ім жыць: у той час паміж цяперашнімі краінамі меж не было. Так і сталі жыць яны ў Століне. У Валянціны Мікалаеўны і Івана Лукашавіча два сыны: Юрый і Сяргей. Літаральна ў снежні 2015 года яны сталі шчаслівымі бабуляй і дзядуляй: у маладой сям’і старэйшага Юры нарадзіўся сынок Яраслаў. Вось і спяшаць пры магчымасці Лёгкія ў Мінск да дзяцей.
Там жа, у Мінску, Валянціна Мікалаеўна набывае тканіну і ніткі, неабходныя для заняткаў у студыі народных промыслаў “Вышыванка”, што працуе ў Столінскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці. Ужо 20-ты год запар педагог дадатковай адукацыі знаёміць дзяцей з народнай творчасцю і вучыць вышываць, разам яны ствараюць эксклюзіўныя лялькі, якія апранаюць у народнае адзенне. Студыя створана ў 1998 годзе, у 2009 годзе ёй прысвоена ганаровае званне “ўзорная”, а за ўклад у развіццё народнай культуры Століншчыны імя Валянціны Лёгкай занесена на раённую Дошку гонару.
“Напэўна ў жыцці нічога проста так не адбываецца, вось неяк так чамусьці і склалася, што я зараз вучу дзяцей майстэрству вышыўкі. Вышываць я ўмела з дзяцінства. Дома вышывала ручнікі, сурвэткі. Дзяўчынай вельмі шмат вязала. Па адукацыі я – інжынер-тэхнолаг па ткацтву, таму добра ведаю ўсё пра тканіны, – расказвае пра сябе Валянціна Лёгкая. – Прыехаўшы на Століншчыну, так атрымалася, што трапіла на працу ў Дом Палескай культуры, які тады адкрыўся ў Століне. Восем год я там працавала і, менавіта там, вельмі блізка пазнаёмілася з беларускай народнай творчасцю. Потым перайшла на працу ў Дом дзіцячай творчасці”.
Такой справай, якой займаюцца выхаванцы Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці пад кіраўнітвам Валянціны Лёгкай, зараз мала хто займаецца. Калі ўдзельнікаў студыі “Вышыванка” пачалі запрашаць на фальклорны фестываль “Радавод” і прапанавалі здаць на званне “ўзорная”, то яны разам з педагогам прыклалі шмат намаганняў, каб атрымаць яго, а цяпер стараюцца трымаць гэтую высокую планку. “Нехта неяк сказаў: “Атрымалі званне – трэба больш працаваць”. Але ж я з дзецьмі і так шмат працавала, раз мы яго атрымалі, – кажа кіраўнік студыі “Вышыванка”. – Быць майстрам – адно, а яшчэ вучыць пры гэтым дзяцей – гэта другое. У такой крапатлівай справе, як наша, патрэбна шмат увагі, цярпення, сіл. Некаторыя дзеці і два гады ходзяць у студыю, неаторыя – сем і восем. Зараз не так лёгка прыцягнуць дзяцей, а ўтрымаць іх у студыі, захапіць – яшчэ складаней. Аднак тыя, хто па-сапраўднаму захапіўся, на заняткі прыходзяць на працягу ўсіх школьных гадоў. Прыходзяць у госці і мае выпускнікі. Некаторыя з іх гавораць: “Вы ўкралі нашу маладосць: усе сяброўкі ходзяць гуляць пасля вучобы, а мы сядзім у інтэрнаце і вышываем”. Валянціна Мікалаеўна лічыць, што ўменне вышываць абавязкова спатрэбіцца ў жыцці ўсім, і адзначае, што кожная дзяўчына павінна ўмець вышываць. Да майстра прыходзяць нават дарослыя жанчыны, якія просяць навучыць гэтай справе іх. І Валянціна Лёгкая не адказвае: вучыць таму, што ўмее сама.
У студыі дзеці авалодваюць уменнямі і навыкамі не толькі ў вышыванні, але і знаёмяцца з разнастайнымі лялькамі, з народным традыцыйным касцюмам, вучацца рабіць паясы. Рукамі дзяўчат студыі вышыты сцэнічныя касцюмы для ансамбля танца “Палескія плясуны” і мужчынскай групы аркестра народных інструментаў сярэдняй школы №2 г.Століна.
“Тэма пра ручнік – самая цікавая тэма. Самыя першыя нашы вышытыя работы – ручнікі, – адзначае педагог. – Знаёмлю дзяцей з тым, што гэта за прадмет, якую ролю ён мае ў жыцці чалавека, вывучаем абрады, звязаныя з ручніком. Узоры для іх мы бралі толькі нашы мясцовыя, за дапамогай у іх пераздымку неаднаразова звярталіся ў музей. Нашы ручнікі – гэта ўсё копіі старых ручнікоў, а некаторыя памылкова лічаць, што ў кутку этнаграфіі, які знаходзіцца ў цэнтры дзіцячай творчасці, выстаўлены арыгіналы. Напрыклад, у вёсцы Варані нам паказалі ўнікальную сарочку. Я яе рэстаўрыравала, а потым разам з дзецьмі вышылі дзесяць такіх копій. Вось і той варанёўскі ўзор дакладна застанецца на многія гады – такім чынам мы яго захоўваем. Кожны ўзор, кожны яго элемент нешта абазначае. І ўсё гэта я тлумачу дзецям. Таму мае выхаванцы ведаюць значэнні беларускіх традыцыйных узораў і разумеюць, што яны перадаюць у сваёй вышыўцы”.
Але не толькі вышытымі ручнікамі, сарочкамі, самаробнымі паясамі цікава студыя “Вышыванка”. Некалькі год падрад тут робяць лялькі. Самая першая лялька зроблена Валянцінай Лёгкай дзесяць гадоў назад.
“Рабіла яе так, каб ніхто не бачыў, – прызнаецца майстар. – Аднак далей так спадабалася гэтым займацца, што лялька стала нашай своеасаблівай візітнай карткай”. І тут, як зазначыла вышывальшчыца, няма межаў для творчасці: спачатку стваралі лялькі, апраналі іх у беларускія строі, а потым сталі цераз ляльку паказваць народныя абрады. Першым абрадам сталі “Дажынкі”.
Далей такая ідэя атрымала працяг. Узяць, напрыклад, абрад “Гуканне вясны”: кожны колер у яго паказе мае свой сімвал. Ці, напрыклад, вясельны абрад: у цэнтры абавязкова стаіць рагаціна, на якую надзявалі лялькі жаніха і нявесты, а потым маладым аддавалі той кусок каравая, дзе стаяла рагаціна.
Апошняя са зробленых кампазіцый – кампазіцыя з лялек. Яна называецца “Міру мір”. Цераз народныя касцюмы тут паказаны краіны, якія мяжуюць з Беларуссю.
Галоўнае ў ляльцы, лічыць Валянціна Лёгкая, – касцюм: “Мы стараемся апранаць іх у нашы народныя касцюмы. Ды і для кожнага абрада ствараюцца лялькі з пэўнымі касцюмамі: не паставіш жа ляльку з дажыначнага абраду ў вясельны абрад?!”
Валянціна Лёгкая не змагла назваць дакладную колькасць лялек, якія зроблены ёю і яе выхаванцамі: “Колькі лялек не ведаю – яны ўсе ў нас сакральныя, непаўторныя: аднолькавыя лялькі зрабіць нельга. Часта пытаюць чаму яны без твару. Тут адзначу, што самыя старыя лялькі нашы продкі рабілі без твару. Лічыцца, што калі няма твару, то няма і асобы, таму такая лялька не прыцягвае нічога дрэннага, негатыўнага. Значыць, яна бяспечная для дзяцей. Мы не складаем лялькі, некаторыя адпраўляем на конкурсы, на выставы, дорым, некаторыя лялькі дзеці для сабе робяць. Таму ўвесь час шчыруем над новымі”.
Жанчына кажа, што ўсе работы – любімыя, а самая любімая – самая апошняя: “Зробіш ляльку і думаеш, што яна – самая прыгожая. Праходзіць час, прывыкаеш, і ўжо новая лялька становіцца самай прыгожай”. Майстар адзначае: “У любой справе, за якую бярэшся, павінен ведаць, што абавязкова атрымаецца, і верыць у поспех. І вельмі важна даводзіць пачатае да канца”. Таму, відаць, у Валянціны Лёгкай усё і атрымліваецца, на першы поглад, так лёгка. Мы ж бачым толькі вынік працы, а таго, што хаваецца за ёй, нам не відаць. А праца гэта – доўгая, крапатлівая. Валянціна Мікалаеўна кажа, што дома ў вольны час ўсё роўна нешта майструе. “Муж часам дапамагае. Нараблю гэтых балончыкаў пад ляльку, дам мяшок сінціпону – і ён ужо ведае, што рабіць. Неяк Іван Лукашавіч казаў: “Ты б мяне навучыла вышываць, то я і сам вышываў бы”.
Са сваімі работамі ўдзельнікі студыі “Вышыванка” і яе кіраўнік пастаянна ўдзельнічаюць у шматлікіх конкурсах і выставах як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўню. Гэта фальклорны фестываль “Радавод”, міжнародны фестываль “Покліч Палесся”, міжнародныя пленэры ганчароў, Ягелонскі кірмаш-ярмарка і многія іншыя.
Літаральна ў першыя дні сакавіка ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі распачала працу выстава “Сакральныя лялькі Валянціны Лёгкай”, на якой прадстаўлены эксклюзіўныя лялькі, што апрануты ў народныя строі Століншчыны.
Падчас адкрыцця выставы дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч зазначыла: “Праз ляльку Валянціна Лёгкая паказвае абраднасць нашага раёна. Паколькі некаторыя абрады ўжо адыходзяць, то лічу, што яна робіць вельмі добрую справу, бо захоўвае нашу культуру і перадае яе падрастаючаму пакаленню”.
“Усе традыцыйныя абрады характэрны для Палесся, для Століншчыны. І наш раён мае таленавітых майстроў ад аднаго кутка і да другога: ад Церабліч да Фядор. Нашы майстры адлюстроўваюць тое, што характэрна для жыцця палешукоў. Гэта яны паказваюць цераз разьбу па дрэве, цераз саломапляценне, цераз ганчарства, цераз лялькі, як робіць Валянціна Лёгкая, – сказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Заруба. – Валянціна Мікалаеўна – актыўны ўдзельнік культурных мерапрыемстваў, што праходзяць у Беларусі і за мяжой, падтрымлівае добрыя творчыя сувязі з іншымі майстрамі, праводзіць майстар-класы. І сёння кажу ёй дзякуй за справу, якую робіць, за тое, што далучае дзяцей да традыцыйнай культуры, за тое, што дае магчымасць ім атрымаць цікавасць ад работы, якую яны выконваюць. Спадзяюся, што гэтай традыцыяй нашы дзеці будуць захоплены назаўжды”.
Выстава “Сакральныя лялькі Валянціны Лёгкай” – гэта першая выстава з цыклу персанальных выстаў, прысвечаных дзейнасці майстроў Століншчыны, якая прадстаўлена наведвальнікам Столінскага раённага краязнаўчага музея ў межах грунтоўнага музейнага праекта, які прадоўжыцца ўвесь гэты год.
Выстава лялек будзе працаваць да 24 сакавіка штодзённа ў час работы экспазіцыі музея. Канкрэтны час працы выставы і дні наведвання можна знайсці ў рубрыцы Афиша на Медиа-Полесье. Па калектыўных заяўках Валянціна Лёгкае правядзе майстар-клас для наведвальнікаў музея. Аб часе патрэбна дамовіцца загадзя. Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 6-23-96, 2-43-67.
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…
Автоматы, торгующие недоставленными посылками с AliExpress, в Европе пользуются спросом. Теперь приобрести чужой заказ можно…
Степан Постоялко ушел из жизни в возрасте 90 лет — без некрологов и почетного караула.…
Александр Лукашенко подписал указ, позволяющий работникам бюджетных организаций получать доплаты за выполнение дополнительных трудовых обязанностей.…
В Пинске и Пинском районе предприятия готовы предложить работу пенсионерам, людям предпенсионного возраста и инвалидам.…