11 октября 2024, пятница05:41

Запись

Ва ўсім свеце 5 лістапада ладзіцца акцыя «Станем за журналістыку!»

4 ноября 2012, 19:24

Акцыя ладзіцца ўжо пяты год запар з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ).

Асаблівая ўвага надаецца барацьбе за правы журналістаў, паляпшэнне ўмоваў іх працы, супраць палітычнага і камерцыйнага ціску на прэсу, фізічнага гвалту і г.д. Акцыя «Станем за журналістыку» мае таксама засведчыць ролю журналісцкіх арганізацый у справе павышэння якасці журналістыкі.

На працягу цэлага тыдня журналісты свету ладзяць акцыі пратэсту, сяброўскія сустрэчы, прэзентацыі, семінары, якія маюць прыцягнуць увагу грамадскасці да сваіх найбольш надзённых праблем.

У еўрапейскім маштабе сёлета найбольш трывожнай лічыцца сітуацыя ў Турцыі, дзе за кратамі ўтрымліваюць каля 60-і журналістаў. Аднак, безумоўна, кожны рэгіён найперш канцэнтруецца на праблеме, важнай менавіта для яго.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” як асацыяваны сябра МФЖ і ЕФЖ далучалася да акцыі на працягу ўсіх гадоў яе існавання. БАЖаўцы праводзілі тэматычныя “круглыя сталы”, ладзілі арыгінальныя перформансы ў падтрымку свабоды слова ў Мінску і рэгіёнах, выступалі з заявамі, рыхтавалі тэматычныя слайд-шоў і г.д.   

Сённяшняя сітуацыя, на думку арганізацыі, вымагае супольных дзеянняў па двух асноўных накірунках: абарона нашага калегі Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад крымінальным пераследам, і ўратаванне часопіса “Arche-Пачатак”, якому пагражае закрыццё.

Але праблем у беларускай журналістыкі, безумоўна, значна больш. І за нас іх ніхто не вырашыць.

Станем за журналістыку разам! 


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ptzgovorit.ru
На территории объекта наблюдалась вторичная детонация
Фото: agenzianova.com