23 марта 2025, воскресенье03:42

Запись

Ва Украіне папаўняюць сквер, названы імём пінчука

20 февраля 2013, 11:11

Да 100-годдзя украінскага пісьменніка, журналіста Фёдара Одрача (1912-1964), які нарадзіўся ў сяле Місяцічы, што ў 30 кіламетрах ад Пінску, у Ковелі з’явіўся сквер, названы імём пінчука.

Вельмі сімвалічна, што сквер з’явіўся менавіта ў Ковелі, бо гэта горад-пабрацім палескай сталіцы.

На сённяшні дзень у скверы больш за 200 дрэў, але ў планах арганізатараў стварэнне паўнавартнаснага парку. Побач са скверам знаходзіцца музей побыту і архітэктуры Заходняга Палесся. Аб гэтай установе пісьменнік шмат напісаў.

Намеснік старшыні украінскага навукова-педагагічнага саюзу “Берагіня” Віктар Місіюк адзначае, што, на жаль, пінскія ўлады не вызнаюць Одрача:

– Мы прапаноўвалі адзначыць годна сто год і гатовыя адзначыць 101-я ўгодкі, але з-за ідэалагічных бар’ераў нічога не атрымаліваецца. Чамусьці яго называюць бандытам, ледзь не фашыстам, мо з-за таго, што не прызнаваў бальшавіцкую ўладу і лічыў Палессе украінскім? Але гэта гісторыя, і трэба глядзець у тое, што напісана гэтым чалавекам. З любоўю творца адгукаецца аб родным сяле і Палессі. Прадстаўнікі украінскай грамады спадзяюцца, што з часам мясцовыя ўлады зразумеюць рэальны сэнс, каштоўнасць твораў і помнік Фёдару Одрачу з’явіцца на Піншчыне. 


Стив Уиткофф
Фото: Reform.by
Среди потенциально новых видов - ракообразные, морские улитки, черви и рыбы / фото Schmidt Ocean Institute
Фото иллюстрационное
«Переходный возраст». Кадр из сериала
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by