Усіх ахвочых запрашаюць прыняць удзел у агульнай дыктоўцы да Дня роднай мовы

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў прыняць удзел у агульнай дыктоўцы да Дня роднай мовы, які святкуецца 21 лютага.

 

Сёлета Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета прапануе для дыктоўкі тэкст, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якому належаць гэтыя простыя і мудрыя словы: «Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская».

Прыняць удзел у дыктоўцы – ці нават арганізаваць яе – можа кожны. Дыктоўку можна правесці ў школе, ва ўніверсітэце, у любой публічнай прасторы, на працы ці з сябрамі.

Тэкст дыктоўкі дашлюць усім арганізатарам, якія звернуцца праз пошту revivalbelarus@gmail.com.

«Далучайцеся ўсёй Беларуссю, дзе б вы ні былі! Не сумняюся, словы нашага класіка, лідара Адраджэння пранікнуць у сэрцы ўдзельнікаў дыктоўкі і падтрымаюць нацыянальны гонар і любоў да роднай мовы», – заклікае Аліна Коўшык.

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Сутнасць яго ў заахвочванні моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама ў спрыянні ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

8 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

8 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

8 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

8 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

11 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

12 часов назад