19 февраля 2025, среда08:45

Политика

Урад Расіі: Вайскова-паветраная база ў Беларусі «доўгатэрмінова замацуе расійскую вайсковую прысутнасць у рэгіёне»

2 сентября 2015, 11:21

Урад Расіі на пасяджэнні ў сераду абмяркуе прапанову прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну падпісаць Пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю аб расійскай авіяцыйнай базе на беларускай тэрыторыі.

Пра гэта паведамляе РІАН са спасылкай на прэс-службу Кабміна Расіі.

«Падпісанне пагаднення будзе садзейнічаць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што пагадненне таксама «доўгатэрмінова замацуе расійскую вайсковую прысутнасць у рэгіёне».

Супраць стварэння базы катэгарычна выступае беларуская апазіцыя. Дагэтуль на тэрыторыі Беларусі знаходзіліся толькі асобныя расійскія вайсковыя аб’екты, базы не было. 

Нагадаем, што расійская вайсковая прысутнасць у Севастопалі зрабіла магчымым захоп і анексію Крыма ў 2014. База ў Баранавічах ці Бабруйску, між тым, азначае кантроль над усёй паветранай прасторай Беларусі, з Мінскам уключна.

Раней міністр абароны Расіі называў планаванай датай стварэння базы ў Беларусі 2015 год. 


Представители США и РФ провели переговоры / скриншот видео
Снимок использовано в качестве иллюстрации