“Дзяржаўныя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ўзмацняюцца. Яны нацэленыя на знішчэнне незалежнага медыяландшафту і выяўляюцца сярод іншага ў вобысках, канфіскацыі [маёмасці] і арыштах. Апошнія прыклады жорсткасці рэпрэсій — прысуды ад 4 да 14 гадоў турмы супрацоўнікам незалежнага інфармацыйнага агенцтва “БелаПАН” у кастрычніку 2022 года”, — зазначае ўрад ФРГ.
Акрамя таго, гаворыцца ў дакуменце, у Беларусі заблакавана больш за 100 сайтаў медыя. На незалежныя СМІ і выдаўцоў ціснуць пад надуманымі падставамі, асабліва абвінавачваннямі ў парушэнні падатковага заканадаўства.
“Беларусь — адна з краін свету з найбольшай колькасцю арыштаваных журналістаў (цяпер 32)”, — канстатуе нямецкі ўрад.