Першы раённы дзіцячы пленэр па ганчарству праходзіць у Гарадной падчас V Міжнароднага пленэра ганчароў.
Ідэя правесці дзіцячы пленэр па ганчарству ўзнікла ў супрацоўнікаў Столінскага раённага краязнаўчага музея, у прыванасці, у Міхаіла Скрабейкі. Як адзначае яго дырэктар Святлана Вярэніч, ініцыятыву падтрымалі аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Столінскае благачынне.
12 удзельнікаў першага раённага дзіцячага пленэра па ганчарству, а гэта хлопчыкі ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў, прыехалі ў Гарадную з розных населеных пунктаў Століншчыны. Сярод іх і выхаванцы дзіцячага прытулку Столінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Святлана Вярэніч адзначыла ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья, што асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца прыцягненне ўвагі падрастаючага пакалення да традыцый і побыту палешукоў.
– Мы хочам, каб дзеткі ведалі пра рамяство, якім здаўна займаліся на Палессі, у прыватнасці, у Гарадной. Каб яны не толькі ўмелі рабіць самыя простыя гліняныя рэчы, але і ведалі гісторыю ганчарства, захоўвалі нашу культуру, – гаворыць Святлана Вярэніч.
З дзецьмі не толькі праводзяць тэарэтычныя і практычныя заняткі адносна таго, як нарыхтоўваць гліну, як рабіць рэчы з яе, але і арганізуюць прагляд відэапрэзентацый і кінафільмаў пра беларускія рамёствы.
Гліняныя вырабы, якія зробяць удзельнікі першага дзіцячага пленэра па ганчарству, будуць прадстаўлены на выставе-продажы ў нядзелю, 31 ліпеня, падчас Гараднянскага кірмаша. Дзеці вельмі стараюцца зрабіць як мага больш цікавых рэчаў, каб атрымаць у выніку іх прадажы першыя самастойна заробленыя грошы, і спадзяюцца на вялікую колькасць пакупнікоў.
Падчас работы дзіцячага пленэра па ганчарству, які прадоўжыцца амаль тыдзень, на сядзібе палешука (гэта філіял Столінскага раённага краязнаўчага музея ў Гарадной) разгарнуўся палатачны лагер.
Дзеці і выхавальнікі на працягу тыдня жывуць у палатках. Тут жа, на тэрыторыі сядзібы, арганізавана летняя сталоўка і забяспечаны неабходныя ўмовы быту.
Першы раённы дзіцячы пленэр па ганчарству арганізаваны за ахвяраванні прыхажан праваслаўных цэркваў Столінскага благачыння. Прадуктамі харчавання вельмі дапамаглі фермеры раёна. А яшчэ арганізатары дзіцячага пленэра выказваюць словы падзякі гараднянскім выратавальнікам і пагранічніку Уладзіміру Шведу за дапамогу ва ўстаноўцы палатак і іншага абсталявання на тэрыторыі сядзібы.
У нядзелю, 31 ліпеня, у цэнтры вёскі будзе працаваць Гараднянскі кірмаш. На ім будуць прадстаўлены калекцыі работ удзельнікаў Міжнароднага пленэра ганчароў, пройдуць майстар-класы ад ганчароў, конкурсы, выставы-продажы вырабаў майстроў народнай творчасці, экскурсіі па Цэнтры ганчарства і па музеі-сядзібе ганчара, будзе арганізавана насычаная канцэртная праграма.
Александр Лукашенко подписал указ, позволяющий работникам бюджетных организаций получать доплаты за выполнение дополнительных трудовых обязанностей.…
В Пинске и Пинском районе предприятия готовы предложить работу пенсионерам, людям предпенсионного возраста и инвалидам.…
Днем 21 ноября в Пинске произошел пожар в четырехквартирном доме на улице Черняховского. Работники МЧС…
Пинский кооппром привез ряд наград с республиканского смотра качества хлебобулочных и кондитерских изделий «Смакота». Продукция…
Какие методы работают, а от каких лучше отказаться, чтобы лоток не вызывал у питомца отторжение.
Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…