Категории: Общество

Унікальная экскурсія пройдзе ў Пінску

Старшыня Пінскага аддзялення Беларускага грамадскага аб’яднання экскураводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна распавяла Медиа-Полесью:

– Нягледзячы на тое, што Пінск мае багатую гісторыю, экскурсія будзе толькі адна, затое ўнікальная. Гэта выключна новы экскурсійны прадукт, які яшчэ ніхто ніколі не бачыў. Запрашаю пінчан і гасцей горада 18 красавіка ў 11.00 на вуліцу Кулікава да будынку эканамічнага факультэта ПалесДУ.

У 1690 г. пінскі стараста Ян Караль Дольскі заснаваў пад Пінскам прадмесце Каралін і запрасіў туды жыць заможных яўрэяў. Тут з’явіліся сінагогі, школы, крамы, склады, пуні. Кемлівыя каралінцы выпрасталі русла Прыпяці каналам Струмень і пачалі перахопліваць грузы і тавары, якія ішлі з боку Дняпра. З часам па таваразвароце і даходах насельніцтва Каралін пераўзыйшоў Пінск.

У прадмесці нарадзіліся, жылі, вучыліся сусветна вядомыя людзі: першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, прэм’ер-міністр гэтай жа краіны Голда Мэір, нобелеўскі лаўрэат у галіне эканомікі Сайман Кузнец, трэнер чэмпіёна свету па шахматах Анатоля Карпава Сямён Фурман, продкі аднаго з заснавальнікаў кампаніі Майкрасофт Cтыва Балмара. Прадмесце Каралін –  святыня для габрэяў-хасідаў, адсюль у XVIII ст. пачала развівацца гэта рэлігійная плынь.

У 60-70-я годы мінулага стагоддзя Карлін знаходзіўся па-за ахоўваемай дзяржавай зонай гістарычнай забудовы і страціў большасць сваіх адметнасцяў: могілкі, сінагогі, яўрэйскія дамы. Апошні ўдар быў нанесены ў 2009 годзе, калі пры будаўніцтве студэнцкай вёскі ПалесДУ быў знішчаны цэлы квартал даваеннай яўрэйскай забудовы.

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

4 часа назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

4 часа назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

4 часа назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

5 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

8 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

9 часов назад