29 июля 2025, вторник01:58

Общество

Унікальная экскурсія пройдзе ў Пінску

14 апреля 2015, 8:54

Старшыня Пінскага аддзялення Беларускага грамадскага аб’яднання экскураводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна распавяла Медиа-Полесью: — Нягледзячы на тое, што Пінск мае багатую гісторыю, экскурсія будзе толькі адна, затое ўнікальная. Гэта выключна новы экскурсійны прадукт, які яшчэ ніхто ніколі не бачыў. Запрашаю пінчан і гасцей горада 18 красавіка ў 11.00 на вуліцу Кулікава да будынку эканамічнага факультэта […]

Старшыня Пінскага аддзялення Беларускага грамадскага аб’яднання экскураводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна распавяла Медиа-Полесью:

— Нягледзячы на тое, што Пінск мае багатую гісторыю, экскурсія будзе толькі адна, затое ўнікальная. Гэта выключна новы экскурсійны прадукт, які яшчэ ніхто ніколі не бачыў. Запрашаю пінчан і гасцей горада 18 красавіка ў 11.00 на вуліцу Кулікава да будынку эканамічнага факультэта ПалесДУ.

У 1690 г. пінскі стараста Ян Караль Дольскі заснаваў пад Пінскам прадмесце Каралін і запрасіў туды жыць заможных яўрэяў. Тут з’явіліся сінагогі, школы, крамы, склады, пуні. Кемлівыя каралінцы выпрасталі русла Прыпяці каналам Струмень і пачалі перахопліваць грузы і тавары, якія ішлі з боку Дняпра. З часам па таваразвароце і даходах насельніцтва Каралін пераўзыйшоў Пінск.

У прадмесці нарадзіліся, жылі, вучыліся сусветна вядомыя людзі: першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, прэм’ер-міністр гэтай жа краіны Голда Мэір, нобелеўскі лаўрэат у галіне эканомікі Сайман Кузнец, трэнер чэмпіёна свету па шахматах Анатоля Карпава Сямён Фурман, продкі аднаго з заснавальнікаў кампаніі Майкрасофт Cтыва Балмара. Прадмесце Каралін —  святыня для габрэяў-хасідаў, адсюль у XVIII ст. пачала развівацца гэта рэлігійная плынь.

У 60-70-я годы мінулага стагоддзя Карлін знаходзіўся па-за ахоўваемай дзяржавай зонай гістарычнай забудовы і страціў большасць сваіх адметнасцяў: могілкі, сінагогі, яўрэйскія дамы. Апошні ўдар быў нанесены ў 2009 годзе, калі пры будаўніцтве студэнцкай вёскі ПалесДУ быў знішчаны цэлы квартал даваеннай яўрэйскай забудовы.


Скриншот видео о залетевшем в Литву беспилотнике
«Киберпартизаны» взломали «Аэрофлот» и разместили на экранах сотрудников такое сообщение, 28 июля 2025 года. Фото: «Киберпартизаны»
Хакерские группы Silent Crow и «Киберпартизаны» заявили о своей причастности к «сбоям» в работе авиакомпании «Аэрофлот». Фото: телеграмм-канал Silent Crow
Фото использовано в качестве иллюстрации, из открытых источников
Продукция Бобруйского завода тракторных деталей. Фото: bztda.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Фото УНИАН, Александр Синица