Категории: Общество

Уласны сайт запусціла раённая бібліятэчная сістэма

На сайце Столінскай раённай бібліятэчнай сістэмы можна знайсці не толькі электронны каталог, а таксама шмат іншых цікавых і карысных звестак.

Сайт існуе некалькі месяцаў і пастаянна напаўняецца новай інфармацыяй. Як адзначаюць супрацоўнікі раённай бібліятэкі, напрыклад, дзякуючы сайту чытачы могуць загадзя даведвацца аб мерапрыемствах, што ладзяць не толькі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, але і ў іншых бібліятэках раёна, чытаць пра падзеі, якімі жывуць бібліятэкі сёння, задаць пытанне бібліятэкару і атрымаць на яго адказ.  

ДАВЕДКА “МП”

Дзяржаўная ўстанова культуры «Столінская раённая бібліятэчная сістэма» аб’ядноўвае 48 бібліятэк, размешчаных на тэрыторыі Століншчыны. Цэнтральная раённая бібліятэка знаходзіцца  ў Століне, каля яе – ГДК. Фонд бібліятэкі налічвае 45.000 экзэмпляраў. 

На сайце змешчаны звесткі пра ўсе бібліятэкі раёна, маецца распарадак іх работы. Асобны раздзел прысвечаны юным чытачам, створана фотагалерэя.   

Для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, роднай Століншчыны, на сайце створаны раздзел “Краязнаўства”. У ім можна знайсці кнігі, напісаныя нашымі землякамі, якія жывуць як на Століншчыне, так і па-за яе межамі. Асобная рубрыка прысвечана літаратарам, якуія жывуць і працуюць у Столінскім раёне. Папаўняецца раздзел “Краязнаўства” звесткамі пра цікавыя і вядомыя мясціны Столінскага Палесся.

Не толькі чытачы, але і бібліятэкары знойдуць патрэбную для сябе інфармацыю на сайце.

Сайт працягвае напаўняцца большай колькасцю матэрыялаў. Аднак сёння чытачы могуць быць у курсе апошніх падзей у жыцці бібліятэк раёна дзякуючы сайту. Перайсці на сайт можна па гэтай спасылцы.  

Поделиться

Последние новости

В Беларуси появится единое мобильное приложение для продажи билетов на общественный транспорт

С помощью электронной платформы можно будет круглосуточно заказывать и оплачивать билеты на все городские, пригородные…

1 час назад

Секс и отношения: как справляться с подводными камнями

Секс играет важную роль в отношениях, но иногда он может стать источником проблем и недопонимания.…

1 час назад

Второй саммит мира должен поставить точку в войне, – Зеленский

В частности, этот мир должен быть таким, чтобы не было заморозки войны и не было…

2 часа назад

В Минске перевернулся автокран, повреждены автомобили

По предварительной информации, у автокрана провалилась опорная "лапа" .

2 часа назад

Райская погода сохранится в выходные

Без дождя, ветра, по-летнему тепло в в субботу-воскресенье на Полесье.

2 часа назад