20 сентября 2024, пятница15:40

В стране и мире

Улады адмяняюць беларускую лацінку ў геаграфічных назвах

4 апреля 2023, 9:11

Адрас дома, напісаны беларускай лацінкай / citydog.by

Адрас дома, напісаны беларускай лацінкай / citydog.by

Беларускія ўлады адмяняюць беларускую лацінку пры перадачы беларускіх геаграфічных назваў на іншых моваў. Замест беларускай лацінкі ўводзіцца транслітарацыя па правілах англійскай мовы.

 

Адпаведную пастанову прыняў 24 сакавіка Дзяржаўны камітэт па маёмасці. Цяпер яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання. Дакумент узгоднены з МУС, МЗС, Мінкультам і НАН Беларусі.

Напрыклад, калі раней плошча Незалежнасці пісалася лацінкай як pl. Niezaležnasci, то цяпер pl. Niezalezhnastsi, а Čačersk цяпер будзе пісацца як Chachersk. Змяняюцца напісанні літараў “г”, “ж”, “ў”, “х”, “ч”, “ш”, перадача свісцячых (ś = сь).

Супраць выкарыстання беларускай лацінкі выступалі прарасійскія актывісткі Вольга Бондарава і Юлія Дударэнка: яны збіралі подпісы за адмену беларускай транслітарацыі геаграфічных назваў.

У снежні 2022-га за адмену беларускай лацінкі ў перадачы геаграфічных назваў выказаўся Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы. У ім вырашылі, што беларуская лацінка на вулічных паказальніках “ускладняе ўспрыманне інфармацыі і ўскладняе арыентаванне”.

Дарэчы, у 2012 годзе з ініцыятывы афіцыйных уладаў Беларусі ААН прыняла беларускую лацінку для міжнароднай перадачы беларускіх назваў.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Фото: ТГ-канал РУПП
Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК