23 марта 2026, понедельник15:17

Неформат

Украінскія партызаны пусцілі пад адхон цягнік сепаратыстаў у Луганскай вобласці

22 января 2015, 19:54

Ва ўкраінскім добраахвотніцкім батальёне «Днепр-1» заявілі, што каардынаваны ім партызанскі атрад у ноч на 22 студзеня падарваў таварны цягнік у Луганскай вобласці, на якім сепаратысты перавозілі вугаль.

Пра гэта ў чацвер, 22 студзеня, паведамляе прэс-служба «Днепр-1».

«Цалкам знішчана два вагоны і частка чыгуначных шляхоў на станцыі Чырвоная Магіла, паблізу Свярдлоўска Луганскай вобласці. Такім чынам, перапынена чыгуначнае паведамленне паміж поўначчу Луганскай вобласці і Расійскай Федэрацыяй», —паведамілі ў прэс-службе ўкраінскага добраахвотніцкага батальёна.

У прэс-службе «Днепр-1» сцвярджаюць, што на падарваным партызанамі цягніку сепаратысты перавозілі вугаль на тэрыторыю Расіі.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Иллюстрация media-polesye.com
Фото hodna.by
Фото испрльзуется в качестве иллюстрации

Полешуки