Категории: Общество

Украінскі журналіст пра Палессе: «Ісці па дошках праз ваду туды, дзе жыве адзін чалавек»

Львоўскі журналіст Канстанцін Чавага даўно даследуе ўкраінска-беларуска-польскае памежжа і спадзяецца, што аднойчы межы знікнуць.

 

Пра ўражанні ад наведвання журналістам львоўскім журнлістам Канстанцінам Чавага Берасцейшчыны і Піншчыны распавёў партал BGmedia. Ён цікавіцца ўкраінска-беларуска-польскім памежжам і некалькі разоў адведваў Беларусь, калі гэта было магчыма.

Пра Палессе Канстанцін Чавага распавёў наступнае:

– Мне цікава было пабываць у такіх глыбінных месцах, дзе заканчваецца дарога паміж балотамі. У мяне чамусьці раней было ўяўленне, што Палессе — гэта лясы, шмат лясоў і дзесьці там балота. А калі ты трапляеш туды, дзе толькі кусты, раўніна і вада, гэта зусім іншае. Цікава было патрапіць у такія мясцовасці, дзе толькі адна дарога вядзе да маленькага сяла, або нават ісці па дошках метраў 300 праз ваду, каб дабрацца туды, дзе жыве толькі адзін чалавек, як Рабінзон Круза. І паразмаўляць з тымі людзьмі. Пачуць, кім яны з’яўляюцца.

 

Кладка праз балота. Фота: https://victogan.livejournal.com

Было цікава, як гэтыя людзі зберагаюць сваю ідэнтычнасць, шукаюць ідэнтычнасць, губляюць яе. Як губляюць мову — ці праз русіфікацыю на тэрыторыі Беларусі, ці праз паланізацыю, ці, можа, праз украінізацыю. Людзі называлі сябе мясцовымі, тутэйшымі.

Калі плывеш па Прыпяці на маленькім карабліку і бачыш гэтую прыгажосць, гэтую зелень, — гэта надзвычайныя ўспаміны.

Найбольш захапляльна было размаўляць з простымі людзьмі, з сялянамі ў сёлах. Можна было камунікаваць з мастакамі, самадзейнымі мастакамі на месцах. А песні — гэта было надзвычайна. Калі пачуеш, калі жанчынкі сядаюць на лавачку — гэта незабыўныя ўражанні.

Галоўнае — не страціць давер адзін да аднаго. І памятаць, што як з аднаго, так з другога, так і з трэцяга боку гэтага памежжа людзі хочуць міра, спакою, ўзаемаразумення. І не хочуць межаў. Каб жыць у адным еўрапейскім доме. Каб як у Еўрапе: ты едзеш і не заўважаеш, што тут мяжа была. Я думаю, што мы да гэтага дойдзем.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

 

Поделиться
Теги: Палессе

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

2 часа назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

11 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

12 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

12 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

12 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

15 часов назад