23 ноября 2024, суббота17:02

Общество

У ЗША яшчэ адну настаўніцу судзяць за сэкс са старшакласнікамі

20 июля 2015, 18:05

У ЗША ідзе суд над школьнай настаўніцай, якая была арыштаваная за сэксуальныя адносіны з вучнямі старэйшых класаў.

36-гадовая Брыян Алціс, якая выкладала ангельскую мову ў адной са школ у прыгарадзе Солт-Лэйк-Сіці (штат Юта) паўстала перад судом за тое, што, згодна з версіяй абвінавачвання, у перыяд з 2013 па 2014 гг. спакусіла траіх непаўналетніх юнакоў: аднаго шаснаццацігадовага, двух іншых — сямнаццацігадовых. Бок абвінавачвання запатрабаваў для падсуднай 30 гадоў турэмнага зняволення,паведамляе The Huffington Post.

Абвінавачванне Алціс выставілі ў красавіку гэтага года. Падсудная сама прызналася ў спакушэнні траіх сваіх вучняў. За кожны з трох эпізодаў жанчына можа атрымаць да 15 гадоў турэмнага тэрміну. Аднак, па законах штата, максімальнае пакаранне за падобныя злачынствы — 30 гадоў пазбаўлення волі. Паводле прысуду, Алціс павінна адседзець два гады, перш чым зможа падаць хадайніцтва аб умоўна-датэрміновым вызваленні.

Падчас дачы паказанняў у судзе падсудная плакала і перапрошвала сваякоў пацярпелых. Алціс заявіла, што яна таксама чалавек і трапіла ў складаную жыццёвую сітуацыю. Адвакаты жанчыны будуюць абарону на тым, што Алціс пакутавала з-за хатніх зневажанняў і праблем з самаацэнкай, і таму ўступіла ў адносіны з падлеткамі.

Маці аднаго з юнакоў, заявіла, што настаўніца нанесла падлеткам не толькі фізічную, але і маральную шкоду. «Я цалкам упэўнена магу сказаць, што хлопчыкі сталі яе ахвярамі», — сказала яна.

У той жа час, адзін з падлеткаў наўпрост заявіў, што не лічыць сваю настаўніцу злачынцай. Паводле яго слоў, абвінавачванні супраць Алціс проста смешныя і яна не заслугоўвае зняволення.

Як адзначаюць мясцовыя СМІ, кіраўніцтва школы ведала пра сувязь настаўніцы з вучнямі, але толькі абвясціла ёй вымову і не звольніла.

На мінулым тыдні 30-гадовую настаўніцу з Фларыды Джэніфер Фіхтэр прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі за сэкс з трыма яе 17-гадовымі вучнямі.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com