Такое раней ў гісторыі Палесся практыкавалася.
З цікавасцю азнаёміўся з артыкулам «Пинчанину удалось прочитать надпись на памятном знаке, который установила «графиня Вера», які размешчаны на сайце Медыя-Палессе 13 студзеня 2021 года.
Пабачыўшы фотоздымак каменя, надпіс на ім, што зроблены па-польску «PRZYIAZNI», пераклаў яго на беларускую мову: «Прыязны», «Прыхільны», «Зычлівы». Па-руску гучыць: «Дружелюбны(й)».
Тады і прыйшла думка, што гэты камень-помнік быў устаноўлены перад магілай адданага і вернага сябра чалавека – сабакі, альбо некалькіх сабак.
Аўтар артыкула Павел Куніцкі мяркуе, што была і другая частка помніка. Пра гэта кажа форма каменя і яго сколы.
На ніжняй частцы каменя, якая, на жаль, адсутнічае, верагодней, і будзе мянушка сабакі ці сабак.
Надпрыклад, у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі – комплексе помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры – па-над схілам ручая Гамяюк, які і даў назву гораду, ляжаць два валуны з выбітымі на іх імёнамі «Лордъ» і «Марко».
Гэтая камяні з магіл любімых сабак апошняга гомельскага князя Фёдара Паскевіча. Вядома, што князь быў аматарам палявання. У 2015 годзе ў Гомелі на набярэжнай Сожа, амаль там, дзе некалі ручай Гамяюк упадаў у вялікую раку, устанавілі помнік князю Фёдару Паскевічу і яго сабакам. Аўтар работы «Прагулянка з хартымі» – скульптар Вячаслаў Далгоў.
На маю думку, камень-помнік, што знаходзіцца ў сядзібна-паркавым ансамблі Плятэраў у Заполлі Пінскага раёна, набыты ўласнікамі сядзібы, а затым па іх замове зроблены надпіс.
Улічваючы малую завалуненасць глебаў Піншчыны, можна меркаваць, што камень прывазны, магчыма з Лунінеччыны.
Не ведаю, ці «пачуе» мае словы пані Вера Жук, але хачу пажадаць гэтай цудоўнай палескай жанчыне здароў”я і даўгалецця. Бо спадчына жыве не сама па сабе, а дзякуючы такім гаспадарам як гэта жанчына-руплівіца.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…