20 сентября 2024, пятница13:51

Культура

У Заполлі на Піншчыне стаяў помнік сабакам?

27 января 2021, 11:29

Фото Алексея Китаева

Фото Алексея Китаева

Такое раней ў гісторыі Палесся практыкавалася.

З цікавасцю азнаёміўся з артыкулам «Пинчанину удалось прочитать надпись на памятном знаке, который установила «графиня Вера»,  які  размешчаны на сайце Медыя-Палессе 13 студзеня 2021 года.

Пабачыўшы фотоздымак каменя,  надпіс на ім,  што зроблены  па-польску «PRZYIAZNI», пераклаў яго на беларускую мову: «Прыязны», «Прыхільны», «Зычлівы». Па-руску гучыць: «Дружелюбны(й)».

Тады і прыйшла думка, што гэты камень-помнік быў устаноўлены перад магілай адданага і вернага сябра чалавека – сабакі, альбо некалькіх сабак.

Аўтар артыкула Павел Куніцкі мяркуе, што была і другая частка помніка. Пра гэта кажа форма каменя і яго сколы.

Памятный знак
Памятный знак

На ніжняй частцы каменя, якая, на жаль, адсутнічае, верагодней, і будзе мянушка сабакі ці сабак.

Надпрыклад, у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі – комплексе помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры – па-над схілам ручая Гамяюк, які і даў назву гораду, ляжаць два валуны з выбітымі на іх імёнамі «Лордъ» і «Марко».

Помнік Лорду ў Гомелі / Фото: wikimapia.org 
Помнік Лорду ў Гомелі / Фото: wikimapia.org
Помнік Марко ў Гомелі / Фота: news.21.by
Помнік Марко ў Гомелі / Фота: news.21.by

Гэтая камяні з магіл любімых сабак апошняга гомельскага князя Фёдара Паскевіча. Вядома, што князь быў аматарам палявання. У 2015 годзе ў Гомелі на набярэжнай Сожа, амаль там, дзе некалі ручай Гамяюк упадаў у вялікую раку, устанавілі помнік князю Фёдару Паскевічу і яго сабакам. Аўтар работы «Прагулянка з хартымі» – скульптар Вячаслаў Далгоў.

На маю думку, камень-помнік, што знаходзіцца ў сядзібна-паркавым ансамблі Плятэраў у Заполлі Пінскага раёна, набыты ўласнікамі сядзібы, а затым па іх замове зроблены надпіс.

Улічваючы малую завалуненасць глебаў Піншчыны, можна меркаваць, што камень прывазны, магчыма з Лунінеччыны.

Парк и дом Плятеров
Парк и дом Плятеров
Вера Степановна Жук – “Графиня Вера”
Вера Степановна Жук – “Графиня Вера”

Не ведаю, ці «пачуе» мае словы пані Вера Жук, але хачу пажадаць гэтай цудоўнай палескай жанчыне здароў”я і даўгалецця. Бо спадчына жыве не сама па сабе, а дзякуючы такім гаспадарам як гэта жанчына-руплівіца.

ПО ТЕМЕ:


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru