15 июля 2024, понедельник07:43

Общество

У Вільні з Зялёнага моста пачалі здымаць савецкія скульптуры

20 июля 2015, 7:30

19 ліпеня з раніцы на Зялёным мосце працуюць рабочыя. Распачаты працы па дэмантажы савецкіх скульптур.

Спецыялісты неаднаразова канстатавалі, што скульптуры знаходзяцца ў аварыйным стане і ўяўляюць небяспеку для мінакоў. Высновы найноўшай экспертызы спецыялістаў Віленскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедыміна паказалі, што за апошнія 6 гадоў расколіны павялічыліся, і працэс паскорыўся.

Нестабільныя часткі скульптур у любы момант могуць зваліцца на мінакоў або на набярэжную ракі. Па словах экспертаў, калі будуць марудзіць, то ў будучыні з-за аварыйнага стану скульптуры складана будзе дэмантаваць.

Дэпартамент культурнай спадчыны дазволіў мэрыі часова зняць скульптуры, каб іх можна было адрэстаўраваць, аднак з спісу культурных каштоўнасцяў іх не выкраслілі.

Толькі калі іх выкрасляць са спісу, скульптуры можна будзе не вяртаць на ранейшае месца. Пытанне рэстаўрацыі скульптур мэрыя будзе вырашаць пазней.

Чатыры скульптуры — рабочых, сялян, студэнтаў і вайскоўцаў — з’явіліся на мосце ў 1952 годзе. Крытыкі лічаць гэтыя скульптуры часткай савецкай прапаганды. На іх думку, скульптуры раняць людзей, якія змагаліся за вызваленне Літвы. Тыя, хто выступае ў абарону скульптур, называюць іх часткай гісторыі.


Все регионы

Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Белое озеро в Лунинецком районе на глубне коварно
Фото: пинский телеграм

В стране и мире

Сборная Испании празднует победу на Евро-2024. Фото: Twitter / Selección Española Masculina de Fútbol
Фото иллюстрационное
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: стоковые изображения от Depositphotos
Песков пригрозил США и союзникам / REUTERS

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя