19 сентября 2024, четверг19:09

В стране и мире

У Святланы Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак

22 марта 2023, 12:11

Улады Германіі заблакавалі банкаўскі рахунак нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

 

Пасля таго, як у 2020 годзе да яе дома ў Мінску прыйшлі сілавікі, пісьменніца пераехала ў Берлін. Цяпер у яе скончыўся від на жыхарства, выдадзены тады нямецкімі ўладамі. І на гэтай падставе быў заблакаваны рахунак.

“Блакіроўка рахунка Святланы Алексіевіч — не выключны выпадак, а вельмі шараговая сітуацыя, такое здараецца з вялікай колькасцю беларусаў, якім па нейкіх прычынах не паспяваюць своечасова працягнуць від на жыхарства, — каментуе Еўрарадыё сітуацыю кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. — У банку Святлане сказалі, што гэта абмежаванні, якія датычаць беларусаў і расіян — у сувязі з вайной. Праблема не ў тым, што такое не павінна здарацца з нобелеўскай лаўрэаткай — падыход павінен быць роўны да ўсіх, — такога не павінна здарацца ні з кім. Патрэбная змена падыходу для тых, хто вымушаны быў выехаць з Беларусі праз пераслед, але працягвае працу на карысць дэмакратыі”. 

Новы ВНЖ Алексіевіч атрымае на пачатку красавіка 2023-га. У сутычцы са славутай нямецкай бюракратыяй — бюракратыя перамагла.

Святлане Алексіевіч 74 гады. Яна з’яўляецца вядомай беларускай пісьменніцай. У 2015-м Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры “за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час”. Яна крытычна выказвалася і працягвае выказвацца пра цяперашні рэжым у РБ. У 2020-м у Беларусі Святлана Алексіевіч была ў складзе Каардынацыйнай рады, ёй пагражаў крымінальны пераслед. Летась кнігі пісьменніцы ў РБ правяралі “на наяўнасць экстрэмізму”.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru