10 ноября 2024, воскресенье08:56

Общество

У Столінскі музей вярнулі выставу ардэноў

23 апреля 2015, 8:32

Перасовачную выставу «Ордэны краін свету» (галаграфія) вярнулі ў Столінскі раённы краязнаўчы музей пасля яе двухгадовай адсутнасці.

Увесь гэты час яна знаходзілася ў музеі Беларускага Палесся ў суседнім Пінску.

Наведвальнікі нашага музея памятаюць гэту выставу. Таму, калі яна адсутнічала, людзі звярталіся да супрацоўнікаў музея з пытаннем, дзе выстава, – расказвае дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч. – Цяпер выстава зноў у Століне і прадстаўлена ўвазе ўсіх наведвальнікаў музея”.    

ДАВЕДКА “МП”

Галаграфія – набор тэхналогій для поўнага запісу, узнаўлення і перафарміравання хвалявых палёў аптычнага электрамагнітнага выпраменьвання, асобы фатаграфічны метад, пры якім з дапамогай лазера рэгіструюцца, а затым узнаўляюцца выявы трохмерных аб’ектаў, у вышэйшай ступені падобныя на рэальныя. Дадзены метад упершыню быў прапанаваны ў 1947 годзе Дэнісам Габарам. Ён жа і ўвёў тэрмін галаграма і атрымаў “за вынаходніцтва і развіццё галаграфічнага прынцыпу” Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1971 годзе. 

 

Спецыялізаваная выстава змяшчае ў сабе 31 пластыну з ардэнамі розных краін свету. Сярод іх: першы рускі ордэн – ордэн святога апостала Андрэя Першазваннага (уведзены Пятром І у 1698 годзе), ордэн Аляксандра Неўскага (устаноўлены таксама Пятром І, першае ўзнагароджанне ордэнам адбылося пасля смерці імператара), Канстанцінаўскі ордэн святога Георгія (Італія, Пармскае герцагства), ордэн Зоркі Эфіопіі (на гэты ордэн замянілі ордэн Пячаткі Саламона, устаноўлены яшчэ ў 1874 годзе), ордэн Елізаветы (Аўстрыя) – устаноўлены ў 1898 годзе  імператарам Іосіфам у памяць яго жонкі і іншыя.

Усе пластыны выставы “Ордэны краін свету” для Столінскага музея спецыяльна зрабілі ў Львове і перадалі на Століншчыну ў канцы красавіка 1987 года. Таму 26 красавіка выставе споўніцца 28 год. 


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by