23 ноября 2024, суббота21:35

Происшествия

У Польшчы паліцэйскі застрэліў футбольнага фаната

4 мая 2015, 8:43

Інцыдэнт адбыўся ў польскім Кнуруве 2 мая падчас матчу «Канкордыя» (Кнурув) — «Рух» (Радзенкув), паведамляе партал Iknurow.

Пасля матчу частка фанатаў выбегла на поле, а заўзятары каманды гаспадароў атакавалі фанатаў гасцявой каманды. Дыктар стадыёна заклікаў іх супакоіцца, але ў сітуацыю ўсё ж прыйшлося ўмяшацца прадстаўнікам паліцыі. Адзін з іх зрабіў некалькі стрэлаў — гумовая куля патрапіла ў шыю фанату, парушыла кровазварот у артэрыях ў вобласці гартані.

 

Фота iknurow.pl

На 17-й хвіліне відэа можна разгледзець, як адзін з фанатаў (у шэрай байцы з капюшонам) падскоквае ад болю пасля таго, як у яго трапляе куля.

Відэа iknurow.pl

27-гадовы заўзятар быў дастаўлены ў бальніцу, аднак яго жыццё выратаваць не ўдалося.

Пасля смерці фаната некалькі сотняў чалавек сабраліся перад шпіталем і будынкам паліцыі у Кнуруве, дзе пачаліся сутыкненні з паліцыяй.

У некаторых з тых, хто сабраўся былі пры сабе «кактэйлі Молатава». У ходзе сутыкненняў пацярпелі некалькі паліцэйскіх.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com