22 ноября 2024, пятница22:36

Общество

У Пінску сёння зноў будуць судзіць блогера Мікалая Клімовіча

27 февраля 2023, 11:31

Яго абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса “Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

 

У судзе Пінскага раёна і г. Пінска 27 лютага будзе разглядацца крымінальная справа ў дачыненні да мясцовага блогера Мікалая Клімовіча. Падставай для пераследу паслужыла карыкатура. Блогер размясціў у сацыяльнай сетцы сатырычны малюнак з Лукашэнкам.

Нагадаем, нядаўна Мікалая Клімовіча ўжо судзілі за падобныя дзеянні, але па адміністрацыйнай справе паводле арт. 19.10 КаАП. За тое, што ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники” дазволіў сабе пасмяяцца з карыкатуры на Уладзіміра Пуціна, намаляванага ў нацысцкай форме — пад карыкатурай паставіў смайлік “смешна”. Суддзя Андрэй Бачыла прызнаў блогера вінаватым у распаўсюдзе нацысцкай сімволікі і прызначыў яму штраф  памерам 111 беларускіх рублёў.

27 лютага судовы працэс над блогерам будзе весці таксама суддзя Бачыла.

Увагу сілавікоў сацсеткі Мікалая Клімовіча прыцягнулі ў снежні мінулага года. Тады яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. За кратамі блогер адседзеў трое сутак, пасля яму стала дрэнна з сэрцам, бо мае інваліднасць у сувязі з хваробай сэрца. Міліцыянты перадалі яго лекарам на лячэнне і вызвалілі да суда.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters