22 лютага ў Пінску пройдзе ІІІ рэгіянальны фестываль-конкурс старадаўняй музыкі «Старажытныя ўзоры».
Конкурс праходзіць сярод выканаўцаў на фартэпіяна, струнна-смычковых інструментах (скрыпка, віяланчэль), духавых інструментах (флейта, саксафон, кларнэт, труба, барытон-горн), струнна-народных інструментах (цымбалы, домра, балалайка, гітара), народных інструментах (баян, акардэон).
Ацэньваць конкурсныя выступленні будзе кампетэнтнае журы, сярод членаў якога – выкладчыкі Брэсцкага і Баранавіцкага музычных каледжаў, Пінскага каледжа мастацтваў, прадстаўнікі творчых калектываў горада і вобласці.
Канкурсанты выканаюць два творы, адзін з якіх – твор эпохі барока ці рэнесансу, другі – на выбар канкурсанта.
Конкурсныя праслухоўванні адбудуцца ў дзвюх залах Пінскай дзіцячай школы мастацтваў, зале залах Пінскай дзіцячай школы мастацтваў № 2 і ў зале Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Завершыцца фестываль-конкурс а 17.30 ў вялікай зале Пінскай дзіцячай школы мастацтваў цырымоніяй узнагароджання і гала-канцэртам пераможцаў.
Згодна з умовамі конкурсу, ніжэй прадстаўлены графік конкурсных праслухоўванняў.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!