13 февраля 2026, пятница15:51

Запись

У Пінску польская дыяспара правяла перадкалядны канцэрт

16 декабря 2013, 8:12

У актавай зале школы №12 выступіў хор навучэнцаў мясцовай польскай нядзельнай школы. Дзеткі выконвалі вершы, спявалі хрысціянскія гімны і калядкі.

Перад прысутнымі з прамовай выступіла старшыня Пінскага гарадскога аб’яднання “Польска матеж школьна" Алена Яруціч, якая распавяла аб калядных традыцыях і падкрэсліла, што нават у сібірскіх ссылках палякі імкнуліся іх прытрымлівацца, каб захаваць свой дух.

Госць святочнага мерапрыемства консул Анна Кавальска таксама падцвердзіла важнасць захавання народных традыцый і ўзаемапранікнення культур паміж блізкімі народамі.

Канцэртную праграму завершылі прадстаўнікі польскай грамады сталага веку, якія па сваёй ініцыятыве праспявалі калядную песню і сарвалі шквал апладысментаў.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото главное и по тексту: Минобороны
Фото: facebook.com/Lietuvosmuitine
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

Полешуки