19 марта 2025, среда05:01

Запись

У Пінску пачалася спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод студэнцкай моладзі

23 апреля 2014, 10:30

Больш за 200 беларускіх і расійскіх маладых спартоўцаў будуць змагацца за перамогу ў такіх відах спорту, як футбол, валейбол і плаванне. Студэнцкая спартакіяда працягнецца ў сталіцы Палесся па 27 красавіка.

У дзень цырымоніі адкрыцця 22 красавіка праз гарадскі парк і цэнтар горада да стадыёна “Хваля” спартоўцы прайшлі вялікай калонай са сцягамі з аркестрам. З-за гэтага ўтварыўся вялізны корак. Акрамя таго, на адкрыццё спартакіяды для масавасці былі накіраваны вучні пінскіх навучальных устаноў, якія літаральна одначасова запаланілі гарадскія аўтобусы. Але такія нязручнасці святу не перашкода.

Спаборніцтвы праходзяць на базе спартовага комплекса “Хваля” Палескага дзяржуніверсітэту. Для гасцей з Расіі распрацавана пазнавальна-забаўляльная праграма. Яны наведаюць музеі і тэатр, а ў студэнцкай вёсцы ПалесДУ для ніх будуць ладзіцца дыскатэкі.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: t.me/vvmvdrb
Очередь из автобусов и машин на польско-беларусской границе со стороны пункта пропуска Тересполь, 26 июня 2024 года. Фото: t.me/terespol
Фото использовано в качестве иллюстрации, facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba