У Пінску на масту ў раёне рынка «Сонечны» вывесілі бел-чырвона-белы сцяг
У сталіцы Палесся невядомыя актывісты дэмакратычнай супольнасці вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у раёне Заходні, на мосце, які выходзіць на рынак “Сонечны”. Гэта ўжо не першы выпадак ананімнай барацьбы, падобнай на акцыі Мірона ў Віцебску.
Для Пінска гэтая з’ява мае вялікае значэнне, бо апошні раз над сталіцай Палесся нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг лунаў у 1990-я гады, калі не улічваць палітычных акцый.
Нагодай для акцыі стала гадавіна Слуцкага ўзбройнага паўстання 1920 года супраць навалы бальшавікоў.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.