Skip to content
5 ноября 2026, четверг 22:39
Все регионы

У Пінску каталікі змагаюцца за касцёл Карла Барамеуша

Media-Polesye

Пінскія каталіцкія вернікі маюць намер звярнуцца ў вышэйшыя сталічныя інстанцыі, каб вырашыць пытанне з будынкам канцэртнай залы, якая з 1980-х гадоў размясцілася ў касцёле Карла Барамеуша, пабудаванага ў 1695 годзе.

“Усё мусіць быць цэнтралізавана, – кажа першы старшыня Саюзу палякаў у Пінску (1992-1996) Віктар Мостэк. – Неабходна, каб арганізацыйны камітэт сабраў подпісы пад заявай, якая не супярэчыць заканадаўству, і падаць яе ў Мінск. Ніякіх іншых варыянтаў быць ня можа. Натуральна, што касцёл мусіць належыць тым, хто яго пабудаваў, але без радыкальных крокаў”.

Пінская дыяцэзія аднавіла парафію святога Карла Барамеуша і Бенедыкта. Штонядзелю на ранішняй імшы вернікі моляцца за вяртанне касцёлу.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя