“Усё мусіць быць цэнтралізавана, — кажа першы старшыня Саюзу палякаў у Пінску (1992-1996) Віктар Мостэк. — Неабходна, каб арганізацыйны камітэт сабраў подпісы пад заявай, якая не супярэчыць заканадаўству, і падаць яе ў Мінск. Ніякіх іншых варыянтаў быць ня можа. Натуральна, што касцёл мусіць належыць тым, хто яго пабудаваў, але без радыкальных крокаў”.
Пінская дыяцэзія аднавіла парафію святога Карла Барамеуша і Бенедыкта. Штонядзелю на ранішняй імшы вернікі моляцца за вяртанне касцёлу.






































