21 сентября 2024, суббота05:41

Общество

У Пінску гняздуюцца совы

13 июля 2015, 16:27

Незвычайных птушанят знайшлі пінчане ў Паўночным мікрараёне горада. Савяты важна шпацыравалі па зямли, і сердабольныя гараджане іх пакармілі і падсадзілі на галінкі дрэў.

Сябры Грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АБП)расказалі Медиа-Полесью:

– Падобна, што гэта птушаняты вушатай савы, якая можа жыць і ў рысе горада. Летам савяты пачынаюць масава пакідаць свае гнёзды і іх можна сустрэць проста ў горадзе, нават на зямлі – такім чынам яны вывучаюць свет.

Па словах актывістаў АПБ, гараджане не павінны турбаваць птушанят – у іх усё ў парадку. Не трэба спрабаваць ім дапамагчы. Іх бацькі знаходзяцца недзе побач і будуць карміць птушанят да той пары, пакуль яны не стануць самастойнымі. Калі вы возьмеце гэтых “пухнацікаў” дадому, то, хутчэй за ўсё, яны загінуць з-за асаблівасцяў кармлення (совы – драпежнікі, ім патрэбна свежая здабыча). Некаторыя савяты могуць і выжыць, але ўжо ніколі не здолеюць жыць у дзікай прыродзе.

Грамадская арганізацыя “Аховаптушак Бацькаўшчыны” абрала вушатую саву птушкай 2015 года.

Вушатая сава

10 цікавых фактаў пра саву вушатую

 1.Пазнавальныя «вушкі» вушатай савы не маюць нічога агульнага з вушамі. Гэта – пёры. Сапраўдныя вушы – пад пер’ем. Востры слых дапамагае  саве злавіць сваю здабычу нават у поўнай цемры.

2. Вушатая сава – адзін з 11 відаў соваў, якія гняздуюцца ў Беларусі.

3. Адна акальцаваная вушатая сава пражыла 27 гадоў і 9 месяцаў.

4. Гэтая сава можа паварочваць галаву на 270 градусаў.

5. Совы не будуюць гнёзды. Яны займаюць гнёзды шэрых варон, гракаў, крумкачоў і сарок.

6. Сава лётае нягучна, кааб падкрасціся да здабычы раптам.

7. У Беларусі вушатая сава зімуе. Цікава, што зімой для днёўкі  совы збіраюцца шматлікімі кампаніямі да 30 птушак.

8. Яна на дзіва нагадвае павялічаную копію соўкі-сплюшкі ці з меншаную копію пугача сваімі вострымі «вушкамі» з пёраў і аранжавай афарбоўкай райка вока.

9. Ворагаў у савы вушатай няшмат. Напасці на гэтую птушку могуць больш буйныя драпежныя птушкі і куніцы.

10. На вячэру да вушатай савы трапляюць амаль выключна мышападобныя грызуны, асабліва палёўкі. 


Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП