23 ноября 2024, суббота10:11

Культура

У Пінску дыскутавалі аб магчымасці зарабляць грошы на культуры

27 июля 2015, 10:06

Дыскусія на тэму “Ці можа беларуская культура перастаць прасіць міластыню?” прайшла ў Пінску з удзелам папулярнага публіцыста Віктара Марціновіча. 

У сустрэчы прынялі удзел каля сарака неабыякавых да культуры людзей, некаторыя з іх адмыслова прыехалі з Лунінца і Кажан-Гарадка.

Віктар Марціновіч высказаў такое меркаванне:

– Беларусь знаходзіцца пад вялікім уплывам культурнай прасторы суседняй Расіі.  Тое, што зараз нясецца з экранаў тэлебачання, друкуецца ў СМІ і кнігах, робіцца ў кінематографе,  выглядае праектам рускіх інтэлектуалаў. Беларусы жывуць у гэтым не сваім свеце. Нават фармуецца не наш гарадскі асяродак. Напрыклад, у Пінску, сталіцы беларускага Палесся, ёсць гандлёвы цэнтр “Масква” і пад ім рэстаран “Падмаскоўе”. Таму павінен быць праект замены культуры суседзяў на нашую.

Культура паляпшае жыццё?

Пінчукі слухаюць мінскіх гасцей

 Як кажа Віктар Марціновіч, мы чакаем, што нехта прыйдзе і будзе рабіць нешта за нас. Так не бывае, трэба шукаць шляхі, заахвочваць бізнэс да ўдзелу ў культурніцкіх праектах. Культура – незасвоеная галіна эканомікі, якая можа прыносіць прыбытак. І не трэба ўвесь час спадзявацца на дзяржаву. Напрыклад, у Польшчы, Нямеччыне, Літве – гэта нармальны бізнэс і выдаўцы і кінематаграфісты маюць грошы за выпуск свайго нацыянальнага прадукту. А Ў Беларусі нашых творцаў ніхто не ведае, асабліва з правінцыі, а яны не горшыя за замежнікаў і могуць прыносіць грошы.

Віктар Марціновіч выказаў прапанову звяртацца да яго, калі трэба дапамога ў прасоўванні вартых увагі твораў

Ня ўсе прысутныя пагадзіліся з такой пастаноўкай пытання.

Генадзь Гурын лічыць, што ўсё трэба пачынаць з дзяцінства

Мастак Генадзь Гурын заявіў, што праблемы культуры пачынаюцца з выхавання і адукацыі:

 – Каб культура прыносіла грошы, трэба яе ведаць. Трэба, каб у людзей была патрэбнасць у культуры, якая фармуецца з малых гадоў. А у нашых школах то прыбіраюць прадметы культурнай накіраванасці, то ўводзяць у абрэзаным выглядзе. Калі не выхоўваць спажыўца культуры, то яна будзе незапатрабаваная і Моцарта ніхто слухаць не будзе.

Грамадскі дзеяч Надзея Аўсіевіч адзначыла, што дзеяч культуры павінен быць, як мінімум, таленавітым:

– Неяк знаёмы музыка мне сказаў, што павінна быць дзве рэчы для паспяховасці: талент і цікавасць тэмы. А ўвогуле да высокай культуры людзі імкнуцца толькі пасля задавальнення сваіх базавых патрэбаў: сытасці і бяспекі.

Праваслаўны святар айцец Алексей Лабацэвіч лічыць, што з беларускай культурай усё нармальна :

 раней я быў хіпі, а зараз з культурай у нас усё нармальна

Трэба раздзяляць шоўбізнэс і высокую культуру. Культура за грошы – гэта шоўбізнэс. Раней у нас была польская культура, яўрэйская культура і тутэйшая культура. У сучаснай Беларусі, з пункту гледжання беларускасці, сёння з культурай усё ўпарадку: друкуюцца кнігі, ставяцца спектаклі, здымаюцца кнігі. А тое, што гэта не знаходзіць свайго спажыўца, – гэта іншая справа.

Прадпрымальнік Віталь выказаў такую думку:

– Калі дзяржава не інвестуе ў сваю культуру, то ўплыў у гэтай галіне перахопліваюць іншыя краіны. І ў заходніх краінах дзяржава дае льготы бізнэсу на спансіраванне культурных праектаў, таму там гэта выгадна. У Беларусі гэта не так. Я працаваў чыноўнікам у галіне культуры і ведаю, як фармуецца бюджет на яе – па астаткавым прынцыпе. А бізнэс павінен сам дарасці да фінансавання культуры.

Каля дзвух гадзін удзельнікі сустрэчы абмярковывалі праблему

 няглэдзячы на ўсе перашкоды, ў нас была свая культура і культурныя людзі

Мерапрыемства цягнулася каля дзвух гадзін, аднак было бачна, што яго арганізатары былі не вельмі падрыхтаванымі, не ведалі сваёй аўдыторыі і гісторыі пастаўленага пытання ў Пінску.

Андрэй, карэнны пінчанін выказаўся так:

Ведаеце, у мяне нейкае падвойнае пачуццё. З аднаго боку, сустрэўся з тымі людзьмі, якіх даўно не бачыў і здзівіўся, што на такія сустрэчы прыходзіць моладзь. З іншага боку, выглядае на тое, што людзі са сталіцы павучаюць правінцыялаў відавочным рэчам, якія ў нашых умовах амаль немагчымыя. Таму лепей бы прайшла проста сустрэча з нармальным беларускім пісьменнікам, якіх у Пінску ўжо даўно не адбывалася. І гэта быў бы больш значны ўнёсак у сферу культурнага жыцця нашага горада, чым філасофскія размовы.

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media