З гэтай нагоды ў Пінску, ўпершыню за апошнія 200 гадоў, адкрыюць новы касцёл.
З 27 па 28 кастрычніка ў сталіцы Палесся пройдуць урачыстасці прысвечаныя 90-м угодкам утварэння Пінскай каталіцкай дыяцэзіі.
У першы дзень святкавання, 27 кастрычніка, ў 17.00 у мікрараёне Лугі адбудзецца асвячэнне новага кацёла святога Бенэдыкта, пабудаванага ў Пінску ўпершыню за апошнія 200 гадоў.
На другі дзень, 28 кастрычніка, ў 10.30 у катэдры Небаўзняцця Панны Марыі пройдзе ўрачыстая Святая Імша, на якой будуць прысутнічаць прадстаўнікі каталіцкай царквы з Беларусі і замежжа.
Акрамя таго, ў гэтыя дні пінскія каталікі будуць адзначаць 145–годдзе першага душпастыра епархіі біскупа Зігмунта Лазінскага.
Пінская дыяцэзія была ўтворана 28 кастрычніка 1925 года на беларускіх землях, якія адышлі да Польшчы пасля Рыжскага замірэння ў 1921 годзе. Яна праіснавала да 1939 года, калі беларускія землі ўвайшлі ў склад СССР.
Першым біскупам Пінскай дыяцэзіі быў прызначаны Зігмунд Лазінскі, які ў 1918 годзе ў Мінску правёў упершыню ў гісторыі беларускамўўную каталіцкую імшу, а ў 1925 годзе заснаваў Пінскую духоўную семінарыю. Зігмунт Лазінскі памёр у 1932 годзе і пахаваны ў крыпце пінскай катэтры.
Дыяцэзія была адноўлена ў 1991 годзе ў межах Брэсцкай і Гомельскай вобласці і кіраваў ёй першы беларускі кардынал Казімір Свёнтэк.
Статыстыка за 2013 год па Пінскай дыяцэзіі, паводле сайта catholic.by
|
Сегодня Всемирный день эволюции, Мeждунapoдный дeнь Библии, День моржа, Мeждунapoдный дeнь винa "Кapмeнep".
Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.
Певица вспомнила, как начинался ее путь к успеху.
Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.
Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…
Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.