20 сентября 2024, пятница14:34

Общество

У Пінску адсвяткуюць 90-я ўгодкі каталіцкай дыяцэзііі

23 октября 2015, 20:25

З гэтай нагоды ў Пінску, ўпершыню за апошнія 200 гадоў, адкрыюць новы касцёл.

З 27 па 28 кастрычніка ў сталіцы Палесся пройдуць урачыстасці прысвечаныя 90-м угодкам утварэння Пінскай каталіцкай дыяцэзіі.

У першы дзень святкавання, 27 кастрычніка, ў 17.00 у мікрараёне Лугі адбудзецца асвячэнне новага кацёла святога Бенэдыкта, пабудаванага ў Пінску ўпершыню за апошнія 200 гадоў.

На другі дзень, 28 кастрычніка, ў 10.30 у катэдры Небаўзняцця Панны Марыі пройдзе ўрачыстая Святая Імша, на якой будуць прысутнічаць прадстаўнікі каталіцкай царквы з Беларусі і замежжа.

Акрамя таго, ў гэтыя дні пінскія каталікі будуць адзначаць 145–годдзе першага душпастыра епархіі біскупа Зігмунта Лазінскага.

Пінская дыяцэзія была ўтворана 28 кастрычніка 1925 года на беларускіх землях, якія адышлі да Польшчы пасля Рыжскага замірэння ў 1921 годзе. Яна праіснавала да 1939 года, калі беларускія землі ўвайшлі ў склад СССР.

Першым біскупам Пінскай дыяцэзіі быў прызначаны Зігмунд Лазінскі, які ў 1918 годзе ў Мінску правёў упершыню ў гісторыі беларускамўўную каталіцкую імшу, а ў 1925 годзе заснаваў Пінскую духоўную семінарыю. Зігмунт Лазінскі памёр у 1932 годзе і пахаваны ў крыпце пінскай катэтры.

Дыяцэзія была  адноўлена ў 1991 годзе ў межах Брэсцкай і Гомельскай вобласці і кіраваў ёй першы беларускі кардынал Казімір Свёнтэк.

 

Статыстыка за 2013 год па Пінскай дыяцэзіі, паводле сайта catholic.by

Плошча тэрыторыі дэяцэзіі ў км2 

72.700 

Насельніцтва

3.110.000

Колькасць католікаў

50.115

Колькасць парафій

76

Дыяцэзіяльныя святары

29

Законныя святары ў дыяцэзі

23

Члены мужскіх манаскіх супольнасцяў

31

Члены жаночых манаскіх супольнасцяў

46

 

 

 

 


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru