21 сентября 2024, суббота20:36

Запись

У Пінску адкрылася выстава, прысвечаная Першай Сусветнай вайне

7 апреля 2014, 13:32

На выставе, прысвечанай 100-годдзю ад пачатку Першай Сусветнай вайны, што днямі адкрылася ў музеі Беларускага Палесся, прадстаўлена больш за 300 артэфактаў, значную частку з якіх часова прадставілі пінскія краязнаўцы і калекцыянеры.

Аснову экспазіцыі складаюць не звыклыя ўзоры халоднай і вогняпальнай зброі, а дакуманты і фотаздымкі, якія адлюстроўваюць жыццё насельніцтва пад час вайны і акупацыі. Тут можна пабачыць нямецкя паштоўкі з відамі Пінска, фотаздымкі ўцекачоў, нямецкіх і расійскіх салдат, агітацыйныя плакаты, аўсвайсы, эрзацмаркі, пасведчанні ваеннапалонных, акты аб знішчэнні маёмасці буйных землеўладальнікаў і простых сялян, прашэнні аб харчовай дапамозе ўцекачам і іншыя дакументы.

Пад час Першай Сусветнай вайны Пінск быў прыфрантавым горадам, а потым доўгі час быў акупаваны нямецкімі войскамі.


Буча после ухода российских войск. Фото AP
Фото: РЖД
Фото dpsu.gov.ua