12 февраля 2026, четверг11:44

Общество

У Пінскім Доме рамёстваў наведвальнікам прапануюць праграму «Нашы вытокі»

12 февраля 2026, 10:04

Фота асноўнае і па тэксце: Пінскі тэлеграм

Фота асноўнае і па тэксце: Пінскі тэлеграм

У выставачнай зале Пінскага раённага Дома рамёстваў сабраны ўнікальныя старажытныя экспанаты жыхароў Піншчыны. Тут супрацоўнікі арганізавалі анімацыйную праграму «Нашы вытокі».

 

Юныя наведвальнікі з цікавасцю пазнаёміліся з багатай гісторыяй Палескага краю і традыцыямі: даведаліся пра ручнікі, розныя віды інкрустацыі, і пра тое, што такое “Маляваны дыван” і як яго “малявалі”, распавядае Пінскі тэлеграм.

Удзельнікі дакрануліся да асноваў традыцыйных рамёстваў, паўдзельнічаўшы ў майстар-класах па выцінанцы, пляценні народных паясоў і фенечак, ткацтве і роспісе па шкле. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

ПО ТЕМЕ:


Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото: Getty Images

Полешуки