Skip to content
10 октября 2026, суббота 18:19
Иваново

У музеі Напалеона на Іванаўшчыне запрашаюць заглянуць у «бабулін куфар»

Media-Polesye

З 9 ліпеня па 2 жніўня ў Раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы будзе працаваць выстава «Скарбы з бабулінага куфра».

Выстава складаецца з фондавых калекцый і ўяўляе сабой сапраўднае падарожжа ў часе.

Наведвальнікі змогуць убачыць аўтэнтычныя ручнікі і вышыванкі, створаныя таленавітымі мясцовымі майстрыхамі ў перыяд з пачатку XX стагоддзя і да сённяшніх дзён.

Экспазіцыя наглядна дэманструе багацце традыцый Іванаўшчыны: тут сабраны самабытныя работы ўмельцаў з Іванава, Моталя, Опаля, Снітава і Адрыжына. Да ўвагі наведвальнікаў будуць прадстаўлены як вырабы, выкананыя ў тэхніцы чыстага ткацтва, так і больш складаныя экспанаты, якія гарманічна спалучаюць у сабе тканыя ўзоры і вышыўку.

Дакрануцца да жывой спадчыны краю і ўбачыць, як у нітках ажывае гісторыя Палесся, можна ў час работы музея.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя

FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
Exit mobile version