20 сентября 2024, пятница04:41

В стране и мире

У Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту ў Мінску адмянілі спектакль пра Халакост

29 января 2024, 15:34

Фота: facebook.com/bgmteatr

Фота: facebook.com/bgmteatr

27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, у мінскім Маладзёжным тэатры мелася адбыцца прэм’ера спектакля «Тут была Клара», прысвечанага нацысцкім злачынствам супраць яўрэяў. Але паказ адмянілі, піша «Зеркало». Цяпер на сайце тэатра знікла нават абвестка пра адмену.

 

ытачы распавялі выданню, што ў пастаноўку «Тут была Клара» ўмяшалася цэнзура: спектакль на нейкім з этапаў зацвярджэння не прынялі чыноўнікі. У пастаноўку павінны ўнесці карэкціроўкі, пасля чаго ён, магчыма, зноў з’явіцца ў афішы.

Прэм’ера спектакля «Тут была Клара» па п’есе Ксеніі Шталенковай «Memorіa nomіnіs Clara» ў пастаноўцы Таццяны Аксёнкінай павінна была адбыцца 27 студзеня 18.00 на Малой сцэне Маладзёжнага тэатра. «Гэта гісторыя кахання мінскага мастака, упісаная ў партытуру падзей ХХ стагоддзя, у якой цесна перапляліся рэальнасць і выдумка, успаміны і сны», – паведамляла анатацыя спектакля.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru