4 декабря 2024, среда12:14

Общество

У мінскім метро забаранілі хадзіць у слухаўках і басанож

11 декабря 2014, 7:25

Урад зацвердзіў 22 лістапада новыя правілы аб перавозцы пасажыраў у электрычным транспарце і метрапалітэне.

З галоўных новаўвядзенняў — зараз у метро нельга знаходзіцца ў навушніках і з радыёпрымачом. Босымі ў метрапалітэн і так ніхто, здаецца, не хадзіў.

Пасажырам метро таксама забараняецца «бегаць па прыступках лесвічных спускаў і платформах». Але хадзіць па эскалатарах не забараняецца.

Пасажырам забараняецца парушаць спакой іншых людзей: напрыклад, іграць на музычных інструментах, ездзіць па станцыі на роварах, ролікавых каньках і іншых падобных сродках (за выключэннем інваліднай каляскі). 

Асобны пункт у правілах метрапалітэна цяпер прысвечаны надгляду пасажыраў. Пры адмове даць багаж для надгляду пасажыра маюць права не пусціць у метро. Апошняе новаўвядзенне звязана з пільнасцю пасля тэракта ў мінскім метро ў 2011 годзе.

СГ


Фото: Sputnik Молдова
Руперт Гринт будет вынужден уплатить 2,3 миллиона долларов налогов / фото Getty Images
Фото использовано в качестве иллюстрации