Skip to content
5 ноября 2026, четверг 11:15
Все регионы

У Маскве прайшоў мітынг «За зьмяняльнасьць улады»

Media-Polesye

У маскоўскім раёне Мар’іна завяршыўся мітынг расейскай апазыцыі «За зьмяняльнасьць улады».

Са сцэны выступілі палітыкі Аляксей Навальны,Ільля Яшын, Леанід Волкаў, праваабаронца Зоя Сьветлавая, жонка «вязьня 6 траўня» Аляксея Гаскарава Ганна, галоўны рэдактар праваабарончага сайту «Медиазона» Сяргей Сьмірноў і іншыя. Акрамя таго, прагучаў запіс звароту Алега Навальнага з калёніі.

Паводле дадзеных праекту «Белы лічыльнік», паводле стану на 18.30 мясцовага часу ў мітынгу ўзялі ўдзел 7100 чалавек.

Паводле дадзеных ГУУС Масквы, акцыя пратэсту сабрала 500 чалавек.

Як паведамляе «Інтэрфакс», падчас акцыі невядомыя вывесілі з даху аднаго з шматпавярховікаў у месцы правядзеньня мітынгу банэр зь лёзунгам «За зьмяняльнасьць апазыцыі».

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя