Са сцэны выступілі палітыкі Аляксей Навальны,Ільля Яшын, Леанід Волкаў, праваабаронца Зоя Сьветлавая, жонка «вязьня 6 траўня» Аляксея Гаскарава Ганна, галоўны рэдактар праваабарончага сайту «Медиазона» Сяргей Сьмірноў і іншыя. Акрамя таго, прагучаў запіс звароту Алега Навальнага з калёніі.
Паводле дадзеных праекту «Белы лічыльнік», паводле стану на 18.30 мясцовага часу ў мітынгу ўзялі ўдзел 7100 чалавек.
Паводле дадзеных ГУУС Масквы, акцыя пратэсту сабрала 500 чалавек.
Як паведамляе «Інтэрфакс», падчас акцыі невядомыя вывесілі з даху аднаго з шматпавярховікаў у месцы правядзеньня мітынгу банэр зь лёзунгам «За зьмяняльнасьць апазыцыі».