21 сентября 2024, суббота06:12

Общество

У Маскве прайшоў мітынг «За зьмяняльнасьць улады»

20 сентября 2015, 21:11

У маскоўскім раёне Мар’іна завяршыўся мітынг расейскай апазыцыі «За зьмяняльнасьць улады».

Са сцэны выступілі палітыкі Аляксей Навальны,Ільля ЯшынЛеанід Волкаў, праваабаронца Зоя Сьветлавая, жонка «вязьня 6 траўня» Аляксея Гаскарава Ганна, галоўны рэдактар праваабарончага сайту «Медиазона» Сяргей Сьмірноў і іншыя. Акрамя таго, прагучаў запіс звароту Алега Навальнага з калёніі.

Паводле дадзеных праекту «Белы лічыльнік», паводле стану на 18.30 мясцовага часу ў мітынгу ўзялі ўдзел 7100 чалавек.

Паводле дадзеных ГУУС Масквы, акцыя пратэсту сабрала 500 чалавек.

 

 

Як паведамляе «Інтэрфакс», падчас акцыі невядомыя вывесілі з даху аднаго з шматпавярховікаў у месцы правядзеньня мітынгу банэр зь лёзунгам «За зьмяняльнасьць апазыцыі».


Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП