У Лунінцы абралі галоўных Дзеда Мароза і Снягурку

На днях у Цэнтры дзіцячай творчасці падвялі вынікі конкурсу “Ёлка-фэст — 2014”. Пераможца прадставіць раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу.

Нягледзячы на тое, что да зімы яшчэ больш месяца, Дзядам Марозам і Снягуркам з ўсяго раёна ужо зараз давялося дэманстраваць свае незвычайныя здольнасці.

Гледачы бачылі, як у руках Дзядоў Марозаў беларускія яблыкі ператвараліся ў экзатычныя фрукты, з меха замест падарункаў з’яўляліся касмічныя прышэльцы, і са столі ішоў каляровы снег. Да таго ж, сёлета некаторыя Дзяды Марозы і Снягуркі пакінулі свае рэзідэнцыі, паехалі на адпачынак у паўднёвыя краіны і не расталі.

Чараўніцтва чараўніцтвам, але журы на чале са старшынёй – метадыстам РНМК аддзела адукацыі спорта і турызма  Валянцінай Богдан – разглядала канкурсантаў з усёй строгасцю: ўдзельнікам конкурсу неабходна было ў межах 10 хвілін прадставіць і сюжэтнае дэфіле, і гульнявую праграму, і творчы нумар. 

Лепшымі Дзедам Марозам і Снягуркай аднагалосна прызналі  Вячаслава Абрамчука (настаўніка тэхнічнай працы) і Алену Дуньчык (настаўніцу рускай мовы і літаратуры) з Язвінскай сярэдняй школы. Яны атрымаюць грашовую ўзнагароду ад аддзела адукацыі  і будуць  удзельнічаць у абласным этапе конкурсу.

У розных намінацыях журы адзначыла выступленне прадстаўнікоў Краснавольскай яслі-сад СШ, яслі-сад №3, №1, №10, №12, а таксама яслі-сад №8 г. Лунінца.

Поделиться

Последние новости

Предложение на присяге сделал своей девушке военнослужащий в Бресте

Юрий Райляну всего около месяца служит в 111-й гвардейской артиллерийской бригаде.

24 минуты назад

Столинская карамель вернулась с танцевального конкурса с тремя дипломами

II фестиваль-конкурс "Чароуны свет танца прошёл в Гродненском государственном колледже искусств.

32 минуты назад

Украина потеряла уже более 40% территории, которую контролировала в Курской области

О текущем состоянии с контролем ВСУ российских территорий в Курской области агентство Reuters сообщает со…

50 минут назад

Стали известны подробности страшной аварии с погибшими детьми под Лидой

Вчера около 15 часов на дороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском районе возле деревни…

56 минут назад

В воскресенье датчики контроля скорости на М-10 в Лунинецком районе. Где именно?

В целях повышения безопасности дорожного движения на улицах населенных пунктов и автомобильных дорогах Брестской области…

2 часа назад