23 ноября 2024, суббота17:28

В стране и мире

У крамах і рэстаранах будуць уключаць беларускую музыку

4 января 2024, 8:45

У Беларусі зацведзілі Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады. Адпаведную пастанову №961 Савет міністраў прыняў 28 снежня 2023 года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

 

Сцвярджаецца, што Канцэпцыя накіраваная на ўсебаковую падтрымку развіцця культуры Беларусі, забеспячэнне культурнай бяспекі, абарону нацыянальнай культурнай прасторы, а таксама захаванне і зацвярджэнне традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа. Не абышлося, вядома, без “фармавання патрыятычных перакананняў і грамадзянскай адказнасці”.

Дзеля папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і нацыянальных традыцый ды звычаяў плануецца:

“- павялічыць ахоп насельніцтва Рэспублікі Беларусь мерапрыемствамі, якія фармуюць патрыятычныя каштоўнасныя арыентацыі;

– папулярызаваць падзеі і асобы, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне беларускай дзяржаўнасці;

– рэалізоўваць мерапрыемствы па павышэнні культуры вуснай і пісьмовай мовы на дзяржаўных мовах у дзяржустановах, арганізацыях гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, СМІ;

– укараняць у працу ўстаноў і арганізацый усіх формаў уласнасці практыкі святкавання дзяржаўных і сучасных беларускіх святаў, праводзіць грамадзянскія рытуалы з выкарыстаннем нацыянальных традыцый;

– далучаць адрэстаўраваныя і закансерваваныя гісторыка-культурныя каштоўнасці ў культурны і турыстычны абарот”.

У дакуменце гаворыцца пра спектаклі і канцэрты па творах беларускіх аўтараў, экранізацыю твораз беларускай літаратуры, стварэнне інтэрнэт-рэсурсаў для папулярызацыі беларускай культуры, літаратуры і мастацтва, а таксама пра “адмову ад святаў, навязаных звонку”.

Сярод напрамкаў дзейнасці называюцца аблічбоўка музейных калекцый і гістарычных дакументаў, фармаванне лічбавага фонду і электронных калекцый дакументаў у бібліятэках, распрацоўка мультымедыйных інтэрнэт-праектаў і г.д.

У якасці канкрэтных захадаў, напрыклад, называюцца:

“- стымуляванне вытворчасці тавараў з выкарыстаннем беларускай культурнай сімволікі;

– стварэнне назваў і распрацоўка сімволікі новых марак і брэндаў тавараў з улікам мясцовых культурных асаблівасцяў;

– арганізацыя гучання ў гандлёвых аб’ектах і аб’ектах грамадскага харчавання ў якасці фонавай музыкі лепшых твораў беларускіх аўтараў і выканаўцаў;

– стварэнне сямейных маршрутаў і праграм для турыстаў, накіраваных на іх знаёмства з мясцовай культурай і гісторыяй”.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com