Skip to content
18 октября 2026, воскресенье 11:12
Все регионы

У гонар Казіміра Свёнтка

Media-Polesye

21 ліпеня споўніцца год, як не стала першага беларускага кардынала пасля 1798 года, іерарха каталіцкага касцёлу Казіміра Свёнтка (1914-2011). У гадавіну смерці ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а 12-й гадзіне адбудзецца літургія.

“Пакуль мы можам толькі маліцца, – адзначыў біскуп Антоні Дзям’янка. – Збяруцца вернікі, пэўна прыедуць з іншых гарадоў і мястэчак краіны. Зараз галоўнае малітва ў светлую памяць ксяндза-кардынала”.

Літургію ў Пінску ўзначаліць біскуп. Таксама імшы адбудуцца і ў Мінску ў архікатэдры 22 ліпеня ў 11.30 і 13.00, якія правядзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя