12 февраля 2026, четверг05:47

Запись

У гонар Казіміра Свёнтка

13 июля 2012, 0:15

21 ліпеня споўніцца год, як не стала першага беларускага кардынала пасля 1798 года, іерарха каталіцкага касцёлу Казіміра Свёнтка (1914-2011). У гадавіну смерці ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а 12-й гадзіне адбудзецца літургія.

“Пакуль мы можам толькі маліцца, — адзначыў біскуп Антоні Дзям’янка. — Збяруцца вернікі, пэўна прыедуць з іншых гарадоў і мястэчак краіны. Зараз галоўнае малітва ў светлую памяць ксяндза-кардынала”.

Літургію ў Пінску ўзначаліць біскуп. Таксама імшы адбудуцца і ў Мінску ў архікатэдры 22 ліпеня ў 11.30 і 13.00, якія правядзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото: Getty Images
Скриншот видео CTV News

Полешуки