З 17 па 22 траўня ў трох гарадах Францыі – Ансі, Лясалі і Парыжы – пройдуць паказы ігравых і дакументальных фільмаў незалежных рэжысёраў і рэжысёрак з Беларусі – падзея вылілася ў Тыдзень беларускага кіно.
17 траўня сустрэчы распачнуцца з паказа ў Культурным цэнтры Ансі La Turbine адной з найвядомейшых стужак незалежнага беларускага кінематографа апошніх гадоў – дакументальнай карціны “Кураж” (“Смеласць”) беларуска-нямецкага аўтара, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі Аляксея Палуяна. Кіно, прэм’ера якога адбылася на Берлінале ў 2021 годзе, за два гады фестывальнага і пракатнага жыцця дэманстравалася ў Германіі, Польшчы, ЗША, Латвіі, Літве, Украіне ды іншых краінах свету, але, па словах рэжысёра, пасля 2022 года стужка зноў набыла “другое дыханне”, пацвердзіўшы сваю актуальнасць і запатрабаванасць. 18 траўня ў Ансі ў прасторы Salle de Gerbier – “пару” “Куражу” складзе яшчэ адзін “хіт” беларускага рэжысёра – намінант на “Оскар” 2020 года – кароткаметражная карціна “Возера радасці” з Настассяй Пляц у галоўнай ролі.
18, 19 і 20 траўня ў Лясалі ў кінатэатры па адрасе 86 rue de la Place адбудуцца французскія прэм’еры адных з найноўшых стужак беларускага незалежнага дакументальнага кіно: карціны Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча “Радзіма” і стужкі “Беларусь 23.34” Таццяны Свірэпа. Нагадаем, што фільм “Радзіма”, які выкрывае гвалт і карупцыю ў беларускім войску праз гісторыі маці, толькі на пачатку мая быў адзначаны прызам Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI на 23-м Міжнародным фестывалі кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы goEast у Вісбадэне. Сёння разам з кіно-дакументам, кіно-сведчаннем Тані Свірэпа “Беларусь 23.34” праца беларускіх дакументалістаў дэманструецца на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Севенах. Падрабязней пра паказы на фэсце можна даведацца тут.
Кульмінацыяй Тыдня беларускага кіно 22 траўня стане дэманстрацыя “Куражу” ў Парыжы. Месца паказу – 60 rue Pierre Сharron. Фільм, які паспеў захаваць прыгажосць і маштабнасць беларускіх пратэстаў 2020 года, агаліць “карані” гвалту лукашэнкаўскага рэжыму, дэманструе свету таксама і надзённасць выбару, які прыходзіцца здзяйсняць беларусам у аўтарытарнай краіне зноў і зноў.
Гэты выбар ажыццяўляецца сёння, магчыма, не так адкрыта, як у 2020 годзе, але для яго па-ранейшаму неабходна Смеласць.
Арганізаваны Тыдзень беларускага кіно ў Ансі і Парыжы пры падтрымцы беларускай дыяспары ў Францыі.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…