Іван Супрунчык — народны майстар, разьбяр, які вырабляе з дрэва, карыстаючыся толькі сякерай, самабытныя скульптуры і малюе графічныя серыі, дзе адлюстравана мінулае Палесся. Гэта паданні, звычаі і абрады, гісторыя сям’і аўтара і вёскі Цераблічы Столінскага раёна.
Іван Піліпавіч Супрунчык – народны майстар Беларусі, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Столінскага раёна. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў в.Цераблічы Столінскага раёна Брэсцай вобласці. У 2001г. атрымаў спецыяльную прэмію “За духоўнае адраджэнне”. У снежні 2009г. за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна”. У 2014 годзе яму прысвоена званне “Ганаровы паляшук”, ён – ганаровы грамадзянін Столінскага раёна, двойчы лаўрэат Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар” у Віцебску.




Выстава «Памяць зямлі», фота з архіву «МП»
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ўхвалілі прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці практыкам захавання традыцыйнай культуры праз творчасць Івана Супрунчыка.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.






































