Парафіяне рукамі паднялі шматкілаграмовы дубовы крыж на падрыхтаваны пастамент. Дзея суправаждалася рэлігійнымі спевамі і беларускім гімнам “Магутны Божа”.


Дырэктар Целяханскай лясной гаспадаркі Аляксандар Лабачэўскі распавёў Медиа-Полесью пра тое, што да яго звярнуліся прадстаўнікі касцёла з прапановай дапамагчы годнай справе. Аднак, як выявілася, на тэрыторыі ягонай гаспадаркі не знайшлося такога вялікага дуба. Адпаведнае дрэва было знойдзена ў Пінскім лясгасе. Менавіта з яго і вырабіў прыватны прадпрымальнік з вёскі Крыўчыцы хрысціянскі сімвал.



Як вядома, гарызантальная перакладзіна крыжа – гэта чалавечыя грахі і штодзённыя клопаты, а вертыкальная – імкненне ўверх да Бога.




Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.
Media-Polesye






































