Категории: Культура

У другім туры — кожны восьмы: вызначаны фіналісты конкурсу на ўдзел у агучцы «Сексу ў вялікім горадзе» на беларускую мову

Завяршыўся прыем работ на ўдзел у конкурсе беларускай агучкі серыяла «Секс у вялікім горадзе» для VOKA. З 400 з лішкам заявак арганізатары выбралі 50 лепшых. Цяпер удзельнікам шорт-ліста належыць прадэманстраваць свае артыкуляцыйныя здольнасці на афлайн-праслухоўванні. Прэм’ера агучанага з удзелам шасці пераможцаў конкурсу эпізоду адбудзецца ў сакавіку на платформе VOKA.

Свае відэазапісы з агучанымі па-беларуску тэкставымі ўрыўкамі з серыяла «Секс у вялікім горадзе» даслалі 417 удзельнікаў. 56 мужчын прэтэндавалі на агучку містэра Біга і Стэнфарда, а паспрабаваць свае сілы ў якасці дублёра адной з галоўных гераінь серыяла — Кэры, Саманты, Шарлоты і Міранды — пажадала 361 жанчына. Геаграфія канкурсантаў ахоплівае 36 гарадоў, у тым ліку замежных: па адной заяўцы арганізатары атрымалі з Варшавы, Кёльна, Парыжа і Санкт-Пецярбурга.

Па колькасці дасланых работ лідзіруе Мінск: у конкурсе прынялі ўдзел 307 жыхароў беларускай сталіцы (73% ад агульнай колькасці заявак). Таксама ў лік лідэраў увайшлі Брэст, Віцебск, Гомель і Гродна. 36% заявак даслалі ўдзельнікі з рэгіёнаў. Больш за ўсё конкурсных відэа паступіла ад людзей, чыя прафесійная дзейнасць тым ці іншым чынам падразумявае работу з голасам і валоданне ім: радыёвядучых, акцёраў і музыкантаў.

Для ўдзелу ў другім туры прадстаўнікі VOKA сфарміравалі спіс з 50 чалавек. Такім чынам, у шорт-ліст увайшоў кожны восьмы ўдзельнік з ліку тых, хто падаў заяўкі. Цяпер ім належыць сустрэцца з членамі журы ў час праслухоўвання, месцам якога стане прафесійная студыя дубляжу і агучкі. Запрашэння на кастынг варта чакаць з дня на дзень.

Усе 417 канкурсантаў атрымаюць ад VOKA прамакод на 30-дзённую падпіску «Амедыятэка», якая дазваляе глядзець «Секс у вялікім горадзе» і іншыя культавыя серыялы. Інфармацыя аб гэтым прыйдзе асабістым паведамленнем у Instagram.

Асноўнымі крытэрыямі адбору канкурсантаў у фінале будуць валоданне акцёрскай рыторыкай, адпаведнасць вобразу героя, артыстызм і чысціня голасу. Істотнай умовай стане і наяўнасць у прэтэндэнтаў магчымасці ўдзяліць некалькі дзён рабоце ў студыі над агучкай свайго персанажа.

Пераможцы другога этапу агучаць героеў пілотнай серыі «Сексу ў вялікім горадзе» на беларускай мове. Прэм’ерны паказ першага сезона адбудзецца ў сакавіку бягучага года на платформе VOKA ў раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску».

Поделиться

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

5 часов назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

14 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

15 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

15 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

15 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

18 часов назад