Раённы этап абласнога фестывалю тэатральнай творчасці дзяцей і моладзі “Тэатральны прыстанак” прайшоў днямі на Століншчыне.
Сярод мэт фестывалю – пошук і раскрыццё талентаў у дзіцячым і маладзёжным асяроддзі, а таксама развіццё і папулярызацыя сярод падрастаючага пакалення тэатральнага мастацтва. У фестывалі прымаюць удзел драматычныя калектывы, паэтычна-музычныя тэатры, пластычныя, экалагічныя, лялечныя і вулічныя тэатры, малыя сцэнічныя формы і іншыя тэатральныя калектывы. Узрост удзельнікаў – ад 6 да 25 гадоў.
18 нумароў прадставілі творчыя калектывы з раёна на суд абласнога журы на сцэне Столінскага ГДК. Тэатральныя ўменні паказалі дзеці і моладзь з базавых і сярэдніх школ раёна, устаноў дадатковай адукацыі, навучэнцы Столінскага каледжа.
Хто стане ўдзельнікам фінальнага этапу абласнога фестывалю, стане вядома крыху пазней. Заключныя мерапрыемствы, у тым ліку і ўзнагароджванне пераможцаў, адбудуцца 24-25 мая ў Брэсце.
Для приготовления этих бейглов понадобятся только творог и самоподнимающаяся мука. Если вы не найдёте такую…
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.